- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Польшча і Беларусь перажываюць этап станаўлення новых палітычных культур. Аднак розніца паміж імі каласальная. Польшча развіталася з ахвярамі катастрофы пад Смаленскам. Вяртанне ў будні падштурхнула шматлікіх польскіх журналістаў задумацца над глабальнымі наступствамі трагедыі для краіны. На думку большасці, ёсць усе падставы для аптымізму. «Польшча здала іспыт як прававая дзяржава. Палажэнні Канстытуцыі, якія былі шмат разоў прадметам крытыкі, аказаліся непарушнымі, калі размова зайшла пра перадачу ўлады ва ўмовах крызісу. Усё, што адбылося ў Варшаве, Кракаве і Маскве, стала дэманстрацыяй добрай арганізацыі дзяржаўных структур. Дзяржава, якая не была дзяржавай партыі «Права і Справядлівасць» або партыі «Грамадзянская платформа», не будзе дзяржавай і якой-небудзь іншай партыі», — піша «Gazeta Wyborcza».