- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кожны год Аляксандр Лукашэнка спадзяецца на таленавітую моладзь. Кожны год ён чакае ад яе прарыву — не столькі для сябе, колькі для краіны. І вось ужо дзесяцігоддзямі гэтыя надзеі не спраўджваюцца. І сёлета Лукашэнка на сустрэчы з таленавітымі навучэнцамі, студэнтамі і моладдзю запэўніў, што чакае ад іх ідэй і праектаў, якія выведуць беларускую эканоміку, культуру, навуку на больш высокі ўзровень развіцця. «Вам трэба будзе накіраваць здольнасці і інтэлект на стварэнне і ўкараненне найноўшых інфармацыйных, нана-, бія- і іншых высокіх тэхналогій, каб наша краіна выйшла на перадавыя рубяжы інавацыйнага развіцця і заняла сваю нішу ў глабальнай эканоміцы ведаў», — адзначыў Лукашэнка.