be
pdf

Новы час 16 (192) 2010

У белай тозе і з каменем за пазухай. Палітыка высакароднасці афіцыйнага Мінска хутка трансфармавалася ў сістэму ўмоў-патрабаванняў. Аляксандр Лукашэнка тэму прытулку выгнанага і цяпер ужо былога прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева пачынаў артыкуляваць праз эмацыйныя вобразы «звычайнага дырэктара савецкага завода, нармальнага, разумнага і прыстойнага чалавека», ад якога ўсе адвярнуліся, і толькі Беларусь узяла на сябе смеласць не крыкнуць «ату!». Аднак рыторыка беларускага лідэра хутка змянілася, адлюстраваўшы пасыл не столькі гуманнасці, колькі палітычных намераў прадэманстраваць (у чарговы раз) амбіцыі самастойнасці і непапарадкавання. Пасля штогадовага Паслання Александра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу было сказана нямала слоў адносна таго, што цяпер у знешняй палітыцы Беларусі пачынаецца новая эра — самастойнасці і незалежнасці ад Расіі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
Выдаўцы і выдавецтвы: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2010-04-30
  • Рэдактар: Кароль Аляксей
  • Выдавец: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Copyright: © 2010 by Новы Час
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org