- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аляксандра Лукашэнку балюча шчоўкнулі па носе. Яму не далі згуляць у хакей. Каманда, якая ўдзельнічала ў другім Усерасійскім фестывалі па хакеі сярод аматараў у Сочы, фактычна была дыскваліфікаваная. Нягледзячы на тое, што запрасіў яе міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу. Як вядома, 7 мая каманда Лукашэнкі ў паўфінале турніру выйграла ў каманды «Неўскі легіён» з лікам 4:1, але беларускім хакеістам была залічана тэхнічная параза з лікам 0:5. Як высветлілася, за парушэнне рэгламенту спаборніцтваў.