- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Масавы перавод працоўных i служачых на кантракты набыў апошнiм часам масавы характар. Людзей цiкавiць, цi могуць iх прымушаць пераходзiць на кантракты, цi могуць яны адмовiцца заключаць кантракт i, нарэшце, цi не з'яўляецца прымусовы перавод на кантракты парушэннем працоўных правоў жыхароў краiны. Трэба адзначыць, што тэмай кантрактаў я зацiкавiўся невыпадкова. Чамусьцi менавiта ў гэтым годзе пачаўся масавы, вельмi часта нiчым не абгрунтаваны перавод працоўных i служачых краiны на кантрактную аснову. Прычым трэба адзначыць, што кантракты амаль ва ўсiх выпадках заключаюцца толькi на 1 год. У некаторых выпадках раней заключаныя кантракты тэрмiнам на 5 год у гэтым годзе былi перазаключаныя на новы, гадавы тэрмiн.