Дзедзіч

Інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь

30


Навошта ісці на выбары?

1. Таму што ўсе людзі прагнуць свабоды. Яшчэ ад савецкіх часоў нам засталася безліч забаронаў. Візы, прапіска, размеркаванне пасля універсітэта. Табе гэта трэба?

2. Таму што ты хочаш мець любімую і прыбытковую працу – у Беларусі, а не на чужыне. Але ж яшчэ з савецкіх часоў у нас на вытворчасці не мянялі абсталяванне, усё абяцалі, што Беларусь пойдзе нейкім "сваім шляхам". Калі так будзе працягвацца далей, эканоміка разваліцца зусім, нармальныя людзі будуць вымушаны з'ехаць з краіны. Цябе гэта не пужае?

3. Таму што сям'я – гэта найбольш блізкае і роднае для чалавека. Але яшчэ з савецкіх часоў у маладой сям'і ні на што не хапае грошай. Няма як займець уласную кватэру, уладкаваць дзяцей у нармальную навучальную ўстанову. Сям'і пагражае "дзяржаўнае п'янства". Ці не зашмат праблемаў?

4. Таму што ты не хочаш, каб усіх хлопцаў агулам забіралі ў войска. Яшчэ з савецкіх часоў нам даводзілі, што НАТА – гэта "ворагі", што "ворагі" ўсюды. Але ж ніхто з намі не збіраецца ваяваць! Тым часам нашы салдаты "батрачаць" на дачах генералаў ды ў разваленых калгасах. А пра дзедаўшчыну і ўвогуле ходзяць розныя страшэнныя гісторыі. Табе патрэбна такое войска?

5. Таму што сёння табе страшна прыйсці да доктара. Яшчэ з савецкіх часоў некаторыя хваробы наша "бясплатная" медыцына не лечыць. Трэба прыходзіць са сваімі лекамі, насіць доктару цукеркі і грошы, каб да цябе былі чалавечыя адносіны. Ці гэта медыцына?

Падумай!

Прыйдзі!

Прагаласуй!