Дзедзіч

Інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь

30


Непрыемна здзівілі гэтым летам

5. САМО ЛЕТА

Зноў пацвердзілася выслоўе, што надвор'е такое ж зменлівае, як і жанчыны. Хаця з другога боку, эколагі даўно папярэджваюць чалавецтва пра змену клімату. Таму тыя, хто не паспеў атрымаць дастатковую дозу сонечнай радыяцыі, яшчэ могуць патрапіць на "аксамітны сезон" на блізкія (а лепш далёкія) курорты. Ну а паглядаючы з вакна на вуліцу хочацца верыць у тое, што хаця б жанчыны будуць, не такія ж непрыемныя, як і надвор'е.

4. ЛЕТНЯЯ АЛІМПІЯДА Ў АФІНАХ

Чарговы раз пацвердзіўся горкі тэзіс аб прадажнасці капіталістычнага свету. Застаецца незразумелым адно: няўжо акрамя беларусаў ніхто не глядзіць селектарныя нарады А. Лукашэнкі, дзе гучна і на ўвесь свет было заяўлена аб колькасці залатых, срэбраных і бронзавых медалёў, што прыпадаюць на душу кожнага беларускага спартсмена?

3. КОНКУРС "ЕЎРАБАЧАННЕ 2004"

дуэт Александра и КонстантинМы яшчэ ніколі не былі так блізка да перамогі (ну ў сэнсе ад краіны, якая б святкавала гэтую перамогу)! Такім чынам, пасля выступу беларускіх музыкаў зноў апраўдала сябе старое як свет выслоў'е: «Мастацтва не прадаецца».

Гартаючы старонкі гісторыі Беларусі, можна патрапіць на такую асобу, як Міхась Забэйда-Суміцкі, якому стоячы крычалі "Vivat!" у сусветнавядомым оперным тэатры La Scale. Хочацца верыць, што краіна, у якой жылі такія зоркі, аднойчы падымецца з перадапошняга месца ў рэйтынгу еўрапейскай музыкі.

2. ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ А.ЛУКАШЭНКі

Замест каментара:

Дыктарка на ОНТ з радасным выгладам твару аб'яўляе: "Сёння, на прэс-канферэнцыі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ён стаміўся быць прэзідэнтам... Каранацыя прызначана на заўтра".

1. СЛОВЫ К.СУМАРА

Самым непрыемным сюрпрызам гэтага лета былі словы губернатара Берасцейскай вобласці аб надчалавечным паходжанні наша адзінага багацця:

— Я не хотел бы с Богом спорить, уважаемый Александр Григорьевич. Вы ж видите, какая погода.

— Я ж не Бог.

— Вы немножко выше!

— Ну, спасибо!

Так і хочацца сказаць: «Шаноўны Канстанцін, вашае ж прозвішча не Шарыкаў, каб так падлізвацца? Ці можа...»