Дзедзіч

Інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь

30


Бібліятэка для моладзевых НДА

У памяшканні БАМГА "Сузор'е" працуе бібліятэка НДА для прадстаўнікоў мола-дзевых арганізацый Берасцейшчыны і проста ініцыятыўных людзей. Яна змяшчае кнігі і дапаможнікі па арганізацыі дзейнасці грамадскіх арганізацый, па правах чалавека і інш.

Карысную літаратуру па рэгістрацыі НДА, арганізацыі справаводства, пошуку фінансавання, працы з валанцёрамі, Public Relations у НДА і шмат-шмат іншай цікавай інфармацыі можна знайсці, звярнуўшыся ў БАМГА "Сузор'е".

Бібліятэка ўтрымлівае таксама літаратуру па наступных раздзелах:

– Выбары (арганізацыя выбарчых кампаніяў, агітацыя, назіранне); – СМІ (рэгістрацыя і дзейнасць газет, рэкламная дзейнасць, нарматыўна-прававыя акты); – Правы чалавека (метадычныя дапаможнікі, маніторынг парушэнняў правоў чалавека на Беларусі, міжнародныя акты і інш.); – Гісторыя Беларусі (навуковыя матэрыялы, падручнікі, папулярная літаратура); – Мовазнаўства (слоўнікі, дапаможнікі для тых, хто вывучае беларускую мову); – Бюлетэні, брашуры і часопісы НДА Берасцейшчыны і краіны; – Замежная літаратура (слоўнікі, кнігі, часопісы, газеты на ангельскай, польскай, украінскай, літоўскай і латвійскай мовах; матэрыялы па краязнаўству суседніх (і не вельмі) краін на беларускай мове); – Мастацкая літаратура (на беларускай і расейскай мовах).

Бібліятэка чакае наведвальнікаў штодня з 1200 да 1600 (акрамя суботы і нядзелі). Заходзьце, не пашкадуеце. Калі патрэбнай вам літаратуры няма (і такое можа здарыцца), супрацоўнікі бібліятэкі дапамогуць у яе пошуку.

Dzedzich week-news