- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З 2013 года Беларусь пачне разлічвацца па знешніх крэдытах — гэтай перспектывай эканамісты палохалі ўвесь папярэдні год. Цяпер для вастрыні праблемы нават лічбы прыводзяцца спецыфічныя — колькі зялёных банкнот Беларусь будзе аддаваць штосекунду сваім крэдыторам. Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва БелаПАН... Болей »
Аб’ект для апазіцыйнай стратэгіі. Тэма дыялогу паміж уладай і апазіцыяй паўстала не ўчора. Дастаткова прыгадаць апошні Кангрэс дэмакратычных сілаў, на якім была прынята стратэгія, што прадугледжвала развіццё палітычнага працэсу ў Беларусі «эвалюцыйным шляхам у бок дэмакратызацыі на аснове ўзгодненых... Болей »
Мы жывем добра, а будзем жыць яшчэ лепш. Здаецца, год зараз не перадвыбарчы, але нам апошнім часам сталі шмат абяцаць. І найперш, нам абяцаюць падвышэнне заробкаў. Аж да 700 долараў у эквіваленце. Пра тое, што сярэдні заробак мае быць на ўзроўні 700 долараў, заявіў яшчэ напярэдадні Новага года міністр... Болей »
Здымак-сімвал. Хрэстаматыйны здымак з выявамі савецкіх салдатаў, якія ўсталёўваюць сцяг Перамогі на карнізе Рэйхстагу на фоне заваяванага Берліна ў маі 1945 года, добра вядомы ва ўсім свеце, а на постсавецкай прасторы — ці не кожнаму. Шмат хто прыгадае імёны сцяганосцаў, сяржантаў, Герояў Савецкага Саюза... Болей »
Ханс-Ёхан Шмідт: Дзейнічаць у агульным полі актыўнасці. Інтэрв’ю Ханса-Ёхана Шмідта, кіраўніка офіса АБСЕ ў Мінску шэф-рэдактару «Новага часу» Аляксею Каралю. — Спадар пасол, тэма працы місіі АБСЕ ў Беларусі набывае асаблівую актуальнасць у сувязі з уключэннем Беларусі ў праграму «Усходняе партнёрства».... Болей »
Маладая апазіцыя. Вызначальнай рысай зімова-вясновага палітычнага сезону ў Беларусі бясспрэчна з’яўляецца дыялог з Захадам. Які, аднак, не адмяніў вулічных акцый пратэсту. Па традыцыйных датах і, здавалася б, у звыклых формах — мітынг, шэсце, пікет, ланцугі памяці… Нешматлікасць акцый і традыцыйнасць... Болей »
Казачнікі ад ураду. Інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS) правёў даследаванне, якое тычылася пытанняў, што найбольш хвалююць беларусаў. Эканамічнай сітуацыяй у краіне (а дакладней, інфляцыяй і ростам цэнаў) заклапочаныя 80 працэнтаў апытаных рэспандэнтаў. Другое месца ў рэйтынгу займае праблема... Болей »
Дыпламатычны тэатр. У добра пастаўленым спектаклі і акцёры, і гледачы выконваюць свае ролі. І рэжысёру яны вядомыя загадзя. Палітычны скандал паміж Масквой і Мінскам пасля пасяджэння саюзнага саўміну — не збег абставінаў і палкіх заяў, а прадуманая дзея. Пакуль кіраўнікі Беларусі Аляксандр Лукашэнка... Болей »
Еўрасаюзаўскія пернікі. Еўрасаюз рыхтуецца да аднаўлення статуса адмыслова запрошанага ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы для Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Апеляцыя да выканання Беларуссю дванаццаці раней акрэсленых умоў ЕС набыла памяркоўны характар. Замест свабоды СМІ, спынення палітычна... Болей »
Нічога асабістага, толькі бізнэс. «шэры кардынал» Віктар Шэйман быў на пасадзе памочніка прэзідэнта Беларусі па асаблівых даручэннях. Напачатку тыдня прэзідэнт прызначыў Шэймана кіраўніком спраў Адміністрацыі прэзідэнта, выклікаўшы гэтым пэўнае здзіўленне ў аналітыкаў і прагназістаў. Віктар Шэйман —... Болей »
Расійска-беларускія войны. Тры вайны за апошнія шэсць няпоўных гадоў: газавая ў 2004-м, нафтавая ў 2007-м і ўрэшце малочная. Пачалася яна 28 мая з рэзкай публічнай ацэнкі эканомікі Беларусі расійскім міністрам фінансаў Аляксеем Кудрыным і затрымкі чарговай траншы абяцанага крэдыту. Далей па нарастаючай.... Болей »
Еўропа ідзе ў Беларусь. Адносіны Беларусі і Расіі з нядаўняга часу сур’ёзна ўскладніліся. У гэтых умовах прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка просіць камісара Еўрасаюза па знешніх сувязях і еўрапейскай палітыцы добрасуседства Беніту Ферэру-Вальднер тэрмінова прыехаць. Сустрэча, якая планавалася на... Болей »
Нацызм = сталінізм. Тэма, якая, здавалася б, даўно павінна была адыйсці ў гісторыю, на жаль, не страціла сваёй палітычнай актуальнасці. Больш за тое — палітычнай пагрозы. Менавіта гэтым і абумоўлена прыняцце 4 ліпеня Парламенцкай Асамблеяй АБСЕ рэзалюцыі «Пра аб’яднанне падзеленай Еўропы: абарона правоў... Болей »
Міражы лібералізацыі. Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч на знак пратэсту супраць яго арышту трымаў галадоўку ў следчым ізалятары на Валадарскага дзевяноста адзін дзень. Хрыстос галадаў у пустыні сорак дзён дзеля роздуму, Аўтуховіч галадаў дзеля справядлівасці. Але пакуль яе не дамогся. Па словах... Болей »
Слова «мадэрнізацыя» вельмі спадабалася беларускаму правадыру. Зараз з ягонай падачы «мадэрнізуецца» ўсё, што можна, і нават тое, што нельга, але хочацца. Але якім чынам гэта зрабіць рэальна, ніхто не ведае. Шчыльная ўвага слову «мадэрнізацыя» была нададзена Аляксандрам Лукашэнкам пасля таго, як за правал... Болей »
Прывітанне, валютны крызіс! У пагоні «за мадэрнізацыяй» беларускія фінансавыя колы прымаюць дзіўныя рашэнні, якія ў хуткім часе могуць вярнуць у краіну стан 2011 года — валютны крызіс і дэвальвацыю. Менавіта так спецыялісты расцэньваюць тое, што з 1 лютага Нацбанк часткова адмяніў уведзенае ў канцы лістапада... Болей »
Лепш, чым магло быць, але горш, чым мусіць. Прайшло паўгода з моманту ўступлення ў сілу новага Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі». Эксперты ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» падсумавалі вынікі дзеяння гэтага заканадаўчага акта і прыйшлі да высновы, што прынцыпова ўмовы дзейнасці... Болей »
Без вестак зніклыя. Родныя Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага, якія зніклі без вестак дзесяць гадоў таму, лічаць, што ўлады могуць імітаваць расследаванне гэтых гучных спраў, каб набраць палітычныя бонусы напярэдадні наступнай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Дзесяць... Болей »
Беларускі след другой сусветнай. Афіцыйны Мінск, як і прагназавалася, не адрэагаваў на рэзалюцыю АБСЕ, якая асудзіла два таталітарныя рэжымы — гітлераўскі і сталінскі — і прапанавала зрабіць 23 жніўня, дзень падпісання пакта Молатава— Рыбентропа, Днём памяці ахвяраў сталінізму і нацызму. Чаму? Не чутна... Болей »
Урад разлічвае на зоркі. У пачатку года лічбы, што ілюструюць інфляцыйныя працэсы ў Беларусі, амаль наблізіліся да еўрапейскіх. Белстат паведаміў: студзеньская інфляцыя склала 3%. Падвох тоіцца ў адрэзку часу. Так, паводле падлікаў Еўрастата, гадавая інфляцыя ў краінах еўразоны склала 2%. Студзеньская... Болей »