- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Урад разлічвае на зоркі. У пачатку года лічбы, што ілюструюць інфляцыйныя працэсы ў Беларусі, амаль наблізіліся да еўрапейскіх. Белстат паведаміў: студзеньская інфляцыя склала 3%. Падвох тоіцца ў адрэзку часу. Так, паводле падлікаў Еўрастата, гадавая інфляцыя ў краінах еўразоны склала 2%. Студзеньская інфляцыя апынулася мінімальнай з лістапада 2010 года. Упершыню за гэты перыяд паказчык адпавядае мэтаваму ўзроўню Еўрапейскага цэнтральнага банка. Беларусь, як бачым, наблізілася ў некаторых лічбавых паказчыках да Еўрасаюза. Праўда, у нас падыход «пяцігодку ў тры гады», то бок гадавы прагноз за некалькі месяцаў. І добра б, каб гэта тычылася нейкіх паказчыкаў кшталту ВУП, вытворчасці ці аб’ёмаў продажу.