- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мы жывем добра, а будзем жыць яшчэ лепш. Здаецца, год зараз не перадвыбарчы, але нам апошнім часам сталі шмат абяцаць. І найперш, нам абяцаюць падвышэнне заробкаў. Аж да 700 долараў у эквіваленце. Пра тое, што сярэдні заробак мае быць на ўзроўні 700 долараў, заявіў яшчэ напярэдадні Новага года міністр эканомікі Мікалай Снапкоў. У прамой лініі газеты «Рэспубліка» ён адзначыў, што ў 2013 годзе можна будзе падняць заробак у Беларусі да гэтай лічбы «без праблем». А 14 студзеня амаль пра тое ж заявіла на аператыўнай нарадзе ў мэрыі Мінска старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч. Паводле яе слоў, ужо зараз у сталіцы сярэдні заробак значна перавысіў прагнозны паказчык у 500 долараў. Мінчукі, па яе дадзеных, зарабляюць зараз 635 долараў, а да канца 2013 года заробак вырасце да 750–770 долараў у месяц.