- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Слова «мадэрнізацыя» вельмі спадабалася беларускаму правадыру. Зараз з ягонай падачы «мадэрнізуецца» ўсё, што можна, і нават тое, што нельга, але хочацца. Але якім чынам гэта зрабіць рэальна, ніхто не ведае. Шчыльная ўвага слову «мадэрнізацыя» была нададзена Аляксандрам Лукашэнкам пасля таго, як за правал гэтай мадэрнізацыі ён раскрытыкаваў дрэваапрацоўчую сферу. І пасля гэтага пачалося. На адной з прэс-канферэнцый Лукашэнка паведаміў, што марудна ідзе мадэрнізацыя паветранай абароны Беларусі. Нядаўна сказаў, што наспела неабходнасць карэннай мадэрнізацыі не толькі эканомікі, але і навуковай сферы. Але гэтая мадэрнізацыя выглядае дзіўна. «Мы не можам дазволіць сабе распыляць сродкі дзеля задавальнення чыста акадэмічнай цікаўнасці. Беларуская навука павінна быць «заточаная» пад патрэбы нашай суверэннай дзяржавы і стаць больш кампактнай па сваёй структуры», — заявіў Лукашэнка.