- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прывітанне, валютны крызіс! У пагоні «за мадэрнізацыяй» беларускія фінансавыя колы прымаюць дзіўныя рашэнні, якія ў хуткім часе могуць вярнуць у краіну стан 2011 года — валютны крызіс і дэвальвацыю. Менавіта так спецыялісты расцэньваюць тое, што з 1 лютага Нацбанк часткова адмяніў уведзенае ў канцы лістапада 2012 года абмежаванне на прадстаўленне валютных крэдытаў юрыдычным асобам — рэзідэнтам Беларусі. Зараз валютныя крэдыты на тэрмін звыш года беларускія банкі змогуць выдаць без якіх-небудзь абмежаванняў. А абмежаванне распаўсюджваецца толькі на кароткатэрміновыя крэдыты. Нагадаем, што ранейшае рашэнне Нацбанка па абмежаванні валютнага крэдытавання было пазітыўна ўспрынятае адмыслоўцамі.