- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нічога асабістага, толькі бізнэс. «шэры кардынал» Віктар Шэйман быў на пасадзе памочніка прэзідэнта Беларусі па асаблівых даручэннях. Напачатку тыдня прэзідэнт прызначыў Шэймана кіраўніком спраў Адміністрацыі прэзідэнта, выклікаўшы гэтым пэўнае здзіўленне ў аналітыкаў і прагназістаў. Віктар Шэйман — самы набліжаны да Лукашэнкі кадр улады. У 1994–2000 гадах ён быў дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі — памочнікам прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы. У 2000 годзе прызначаны генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь, у 2004 годзе заняў пасаду кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а ў 2006 годзе вярнуўся ў Савет бяспекі зноў дзяржаўным сакратаром. З трэскам быў зняты з гэтай пасады пасля выбуху ў Мінску ў 2008 годзе на Дзень незалежнасці. Спачатку адпачываў, потым стаў памочнікам прэзідэнта па асаблівых даручэннях у структуры Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі.