- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З 2013 года Беларусь пачне разлічвацца па знешніх крэдытах — гэтай перспектывай эканамісты палохалі ўвесь папярэдні год. Цяпер для вастрыні праблемы нават лічбы прыводзяцца спецыфічныя — колькі зялёных банкнот Беларусь будзе аддаваць штосекунду сваім крэдыторам. Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва БелаПАН са спасылкай на Міжнародны валютны фонд (МВФ), у 2013 годзе Беларусь павінна выплаціць па крэдыце МВФ 1,61 мільярда долараў ЗША. Як вынікае з графіка плацяжоў, найбольшыя выплаты ў 2013 годзе прыпадаюць на красавік, чэрвень і кастрычнік: у гэтыя месяцы Беларусь павінна будзе выплаціць па 270 мільёнаў долараў.