be
pdf

Новы Час 15/2009

Масава-палiтычная газета

Аб’ект для апазіцыйнай стратэгіі. Тэма дыялогу паміж уладай і апазіцыяй паўстала не ўчора. Дастаткова прыгадаць апошні Кангрэс дэмакратычных сілаў, на якім была прынята стратэгія, што прадугледжвала развіццё палітычнага працэсу ў Беларусі «эвалюцыйным шляхам у бок дэмакратызацыі на аснове ўзгодненых дзеянняў дэмакратычных сілаў і ўлады». Зразумела, што «ўзгодненым дзеянням» павінен быў папярэднічаць перагаворны працэс «з удзелам дэмакратычных палітычных сілаў і грамадскіх арганізацый Беларусі». Аднак улада на «ўзгодненыя дзеянні» не пайшла. Яна занялася сваёй звыклай справай: арыштамі партыйных актывістаў, ганеннямі на недзяржаўную прэсу і далей па спісе. Прыхільнікаў пагаварыць і пасупрацоўнічаць у шэрагах апазіцыянераў ад гэтага менш не стала. Наадварот, эканамічны крызіс, які напаткаў-такі нашу краіну ў канцы мінулага года, натхніў шмат каго на новыя ініцыятывы. А некаторых нават на такія «ініцыятывы», якія ўжо немагчыма ахарактарызаваць у катэгорыях дыялогу, хутчэй яны падыходзяць пад азначэнні «капітуляцыя», «калабарацыя», «змена сцягоў»…

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
Выдаўцы і выдавецтвы: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2009-04-24
  • Рэдактар: Анісім Алена, Кароль Аляксей
  • Выдавец: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Выдавецтва/ друкарня: УП Плутас-Марк
  • Copyright: © 2009 by Новы Час
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org