be
pdf

Новы Час 29/2009

Без вестак зніклыя. Родныя Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага, якія зніклі без вестак дзесяць гадоў таму, лічаць, што ўлады могуць імітаваць расследаванне гэтых гучных спраў, каб набраць палітычныя бонусы напярэдадні наступнай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Дзесяць гадоў таму ў Беларусі зніклі без весткі двое апазіцыйных палітыкаў — былы міністр унутраных спраў генерал Юрый Захаранка і былы кіраўнік Цэнтрвыбаркама Віктар Ганчар, бізнесмен Анатоль Красоўскі. Праз год знік аператар расійскага тэлеканала ОРТ, былы асабісты аператар Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрый Завадскі. Следства па справе знікнення Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага праводзілася не толькі па факце знікнення, але і забойства. Кропка ў гэтых расследаваннях дагэтуль не пастаўлена. Следства па справе Дзмітрыя Завадскага было спынена ў сакавіку 2006 года.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
Выдаўцы і выдавецтвы: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2009-08-21
  • Рэдактар: Анісім Алена, Кароль Аляксей
  • Выдавец: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Выдавецтва/ друкарня: УП Плутас-Марк
  • Copyright: © 2009 by Новы Час
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org