be

Пошук

"chas-chumy-arlow-uladzimer-post-5285" Вынікі:
Новы Час 7 (183) 2010
pdf

Новы Час 7 (183) 2010


Час алімпійскі. Зімовыя Алімпійскія гульні–2010 за паўтара тыдні падаравалі Беларусі як гонар за поспех нашых спартоўцаў, так і горыч расчаравання ад правалу фаварыта зборнай. Напрыканцы першага алімпійскага тыдня ўзнёслы настрой беларускім заўзятарам задалі біятланісты — адразу два медалі ў капілку... Болей »

Новы Час 8 (184) 2010
pdf

Новы Час 8 (184) 2010


Штрафы растуць па вясне. Была б спіна — знойдзецца віна, сцвярджае беларуская прымаўка. Нормы новай рэдакцыі Адміністратыўнага кодэкса, што ўвайшоў у сілу з 23 лютага, ужо знайшлі сваё прымяненне ў сітуацыях, якія да гэтага не выклікалі сумненняў у іх законнасці. Напрыклад, у Гомелі дэгустацыю алкагольнай... Болей »

Новы час 15 (336) 2013
pdf

Новы час 15 (336) 2013


Згодна з папярэднімі падлікамі, «аптымізаваць» плануецца каля 13 тысяч чыноўнікаў. Вызваленыя грошы плануецца пусціць на падвышэнне заробку тым, хто застанецца. Але як гэта будзе на практыцы? На практыцы гэта будзе вельмі павольна, вельмі марудна, і падвышэння заробку рэшце чыноўнікаў давядзецца пачакаць... Болей »

Новы Час 9 (185) 2010
pdf

Новы Час 9 (185) 2010


Сізіфічная праца? Любяць беларускія чыноўнікі ствараць сабе ды жыхарам сінявокай праблемы. А пасля іх гераічна сумесна пераадольваць. На пачатку сакавіка з’явілася інфармацыя, што індывідуальным прадпрымальнікам сёлета могуць вярнуць права прыцягваць наёмных працаўнікоў, якія не з’яўляюцца членамі іх... Болей »

Новы Час 10 (186) 2010
pdf

Новы Час 10 (186) 2010


Сезон палявання на журналістаў. 16 сакавіка 2010 азначана брутальнымі акцыямі мінскіх «сілавікоў» супраць незалежных журналістаў. Залпам. Па загадзя вызначаных аб’ектах. Прыкладна з 15.00 да 20.00 ператрус і вобыск зведалі офісы і (ці) прыватныя кватэры рэдактара інтэрнэт-рэсурса «Хартыя–97» Наталлі... Болей »

Новы час 16 (337) 2013
pdf

Новы час 16 (337) 2013


Нястрыманасць у выказваннях нашага прэзідэнта заўсёды грала з ім злыя жартачкі. Але зараз Пасланне Лукашэнкі паставіла пад небяспеку эканамічныя паказчыкі Беларусі за 2013 год. Калі мы не выканаем прагноз у 8,5% ВУП росту, то вінаваты ў гэтым будзе не ўрад. Зачытваючы сваё пасланне, кіраўнік Беларусі... Болей »

Новы Час 11 (187) 2010
pdf

Новы Час 11 (187) 2010


Нафтавая эквілібрыстыка. За морам цялушка — паўгроша, ды рубель — перавоз. Але калі цялушка тая прынадная, то можна пашукаць і больш танныя шляхі дастаўкі. Да беларуска-венесуэльскіх нафтавых перамоў пачалі прыглядацца і суседзі, каб прапанаваць свае транспартныя паслугі ахвочай да заморскіх вуглевадародаў... Болей »

Новы час 17 (338) 2013
pdf

Новы час 17 (338) 2013


Гэты дзень зацверджаны ААН як штогадовы напамін міжнароднай супольнасці пра тое, што свабода друку і свабода выказвання меркаванняў з’яўляюцца асноўнымі правамі, замацаванымі ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Але што да Беларусі, то можна сказаць: наша краіна — не «міжнародная супольнасць».... Болей »

Новы Час 12 (188) 2010
pdf

Новы Час 12 (188) 2010


Крывавы тыдзень Расіі. Тэрор спараджае тэрор. Развязвае рукі ахвярам для помсты і працягвае ланцуг злачынстваў. Расія другі дзесятак гадоў варыцца ў крыві этнічных канфліктаў, і канца і краю ім не відаць. Раніцай 29 сакавіка на платформах дзвюх станцый маскоўскага метро «Лубянка» і «Парк культуры» прагрымелі... Болей »

Новы час 18 (339) 2013
pdf

Новы час 18 (339) 2013


У ноч з 8 на 9 мая нацысцкі рэжым капітуляваў. Злавесны акультны парадак — з печамі Асвенцыму, нялюдскімі эксперыментамі «Ананэрбэ» і масавым знявечаннем душаў — абрынуўся ў апраметную. Ягоныя важакі труціліся цыяністым каліем, каб пазбегнуць шыбеніцы. Іншых чакаў Нюрнберг.... Болей »

Новы Час 13 (189) 2010
pdf

Новы Час 13 (189) 2010


За нафту расплаціцца насельніцтва. Страты бюджэту Беларусі з-за росту коштаў на імпартуемую з Расіі нафту ўрад ацэньвае ў 5,9 трыльёна беларускіх рублёў (каля 2 мільярдаў долараў). У якасці кампенсуючых мераў прапануецца падвысіць акцызы на некаторыя тавары, а таксама вызначыць мяжу росту фонду заработнай... Болей »

Новы час 14 (190) 2010
pdf

Новы час 14 (190) 2010


Смуткуем разам з вамі. З 10 красавіка Польшча ў жалобе. Па трагічна загінулых у авіяцыйнай катастрофе па дарозе на Катынь. Жалобе не толькі афіцыйна абвешчанай, але і асабістай, сэрцам успрынятай як свая ўласная бяда ці не кожным палякам. Плошча перад Прэзідэнцкім палацам у Варшаве сталася плошчай тысяч... Болей »

Новы час 15 (191) 2010
pdf

Новы час 15 (191) 2010


Польшча і Беларусь перажываюць этап станаўлення новых палітычных культур. Аднак розніца паміж імі каласальная. Польшча развіталася з ахвярамі катастрофы пад Смаленскам. Вяртанне ў будні падштурхнула шматлікіх польскіх журналістаў задумацца над глабальнымі наступствамі трагедыі для краіны. На думку большасці... Болей »

Новы час 16 (192) 2010
pdf

Новы час 16 (192) 2010


У белай тозе і з каменем за пазухай. Палітыка высакароднасці афіцыйнага Мінска хутка трансфармавалася ў сістэму ўмоў-патрабаванняў. Аляксандр Лукашэнка тэму прытулку выгнанага і цяпер ужо былога прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева пачынаў артыкуляваць праз эмацыйныя вобразы «звычайнага дырэктара... Болей »

Новы час 17 (193) 2010
pdf

Новы час 17 (193) 2010


Па году за патрон. Вярхоўны суд вынес вердыкт па гучнай справе Мікалая Аўтуховіча. Праваабаронца Алег Воўчак, які назіраў за працэсам, заявіў, што вынік судовага следства — частковая маральная і палітычная перамога грамадскай супольнасці, СМІ, праваабаронцаў. 6 мая Вярхоўны суд прыгаварыў Мікалая Аўтуховіча... Болей »

Новы час 18 (194) 2010
pdf

Новы час 18 (194) 2010


Trial-версія «Усходняга партнёрства". Цягам года ад пачатку праграмы «Усходняе партнёрства» Беларусь праявіла сябе як актыўны яе ўдзельнік. Аднак зразумела, што для супрацоўніцтва не дастаткова толькі жаданняў афіцыйнага Мінска і апазіцыі. Беларуска-еўрапейскім адносінам усё яшчэ бракуе палітычнай волі... Болей »

Новы час 19 (195) 2010
pdf

Новы час 19 (195) 2010


Праўду адправілі на Акрэсціна. Адразу ў розных рэгіёнах Беларусі 18 і 19 мая адбыліся затрыманні актывістаў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», а таксама вобшукі ў офісах гэтай кампаніі і ў кватэрах яе ўдзельнікаў. Лідэр кампаніі паэт Уладзімір Някляеў, а таксама галоўны рэдактар недзяржаўнай газеты... Болей »

Новы час 20 (196) 2010
pdf

Новы час 20 (196) 2010


Кадры выпашаюць усё! Прызначэнне новых кіраўнікоў адміністрацыі Гродзенскай і Мінскай абласцей, новага міністра сельскай гаспадаркі, абранне новага старшыні Савета Рэспублікі — апошнія з кадравых замен, якімі быў асабліва насычаны перыяд 2009–2010 гадоў. Факты, за якімі, аднак, праглядаецца з’ява. Гэта... Болей »

Новы час 21 (197) 2010
pdf

Новы час 21 (197) 2010


Прэтэндэнтаў у прэзідэнты ўсё больш. Хутка ў Беларусі, відаць, не застанецца ніводнай палітычнай структуры, сябры якой не заявілі б пра свой намер паўдзельнічаць у кампаніі па выбарах прэзідэнта краіны. Сярод тых, хто збіраецца стаць кандыдатам на пасаду кіраўніка дзяржавы, — як ужо вядомыя людзі, такі... Болей »

Новы час 22 (198) 2010
pdf

Новы час 22 (198) 2010


Крыніца сыравіны і скандалаў. Для Беларусі Расія — крыніца. І не толькі энергетычнай сыравіны. Але і міжнародных скандалаў і разборак рознай тэматыкі і ўзроўню. Гэта не скупая на эмоцыі бабулька-Еўропа ці прагматычныя ЗША. З апошнімі размовы ўвогуле кароткія і па справе: няма пераменаў у бок дэмакратыі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org