- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэты дзень зацверджаны ААН як штогадовы напамін міжнароднай супольнасці пра тое, што свабода друку і свабода выказвання меркаванняў з’яўляюцца асноўнымі правамі, замацаванымі ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Але што да Беларусі, то можна сказаць: наша краіна — не «міжнародная супольнасць». У нас свой Дзень друку — 5 мая, у дзень выхаду газеты «Праўда», праз якую дзядуля Ленін сцвярджаў, што «газета — гэта не толькі калектыўны прапагандыст і агітатар, але і калектыўны арганізатар». Заўважым, што пра «інфармаванне калектыву» тут няма ані слова: выключна прапаганда і агітацыя.