- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Згодна з папярэднімі падлікамі, «аптымізаваць» плануецца каля 13 тысяч чыноўнікаў. Вызваленыя грошы плануецца пусціць на падвышэнне заробку тым, хто застанецца. Але як гэта будзе на практыцы? На практыцы гэта будзе вельмі павольна, вельмі марудна, і падвышэння заробку рэшце чыноўнікаў давядзецца пачакаць каля года. Бо ўказам прадугледжаны пэўныя меры па сацыяльнай абароне звольненых. Так, скарочаным дзяржслужачым на перыяд да ўладкавання на новае месца працы (але не даўжэй, чым на адзін год з дня звальнення), будзе прадстаўлена адтэрміноўка пагашэння крэдытаў на будаўніцтва або набыццё жылля, а таксама для аплаты за навучанне пры атрыманні першай вышэйшай адукацыі іх дзецьмі