- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Згодна з папярэднімі падлікамі, «аптымізаваць» плануецца каля 13 тысяч чыноўнікаў. Вызваленыя грошы плануецца пусціць на падвышэнне заробку тым, хто застанецца. Але як гэта будзе на практыцы? На практыцы гэта будзе вельмі павольна, вельмі марудна, і падвышэння заробку рэшце чыноўнікаў давядзецца пачакаць... Болей »
Сізіфічная праца? Любяць беларускія чыноўнікі ствараць сабе ды жыхарам сінявокай праблемы. А пасля іх гераічна сумесна пераадольваць. На пачатку сакавіка з’явілася інфармацыя, што індывідуальным прадпрымальнікам сёлета могуць вярнуць права прыцягваць наёмных працаўнікоў, якія не з’яўляюцца членамі іх... Болей »
Сезон палявання на журналістаў. 16 сакавіка 2010 азначана брутальнымі акцыямі мінскіх «сілавікоў» супраць незалежных журналістаў. Залпам. Па загадзя вызначаных аб’ектах. Прыкладна з 15.00 да 20.00 ператрус і вобыск зведалі офісы і (ці) прыватныя кватэры рэдактара інтэрнэт-рэсурса «Хартыя–97» Наталлі... Болей »
Нястрыманасць у выказваннях нашага прэзідэнта заўсёды грала з ім злыя жартачкі. Але зараз Пасланне Лукашэнкі паставіла пад небяспеку эканамічныя паказчыкі Беларусі за 2013 год. Калі мы не выканаем прагноз у 8,5% ВУП росту, то вінаваты ў гэтым будзе не ўрад. Зачытваючы сваё пасланне, кіраўнік Беларусі... Болей »
Нафтавая эквілібрыстыка. За морам цялушка — паўгроша, ды рубель — перавоз. Але калі цялушка тая прынадная, то можна пашукаць і больш танныя шляхі дастаўкі. Да беларуска-венесуэльскіх нафтавых перамоў пачалі прыглядацца і суседзі, каб прапанаваць свае транспартныя паслугі ахвочай да заморскіх вуглевадародаў... Болей »
Гэты дзень зацверджаны ААН як штогадовы напамін міжнароднай супольнасці пра тое, што свабода друку і свабода выказвання меркаванняў з’яўляюцца асноўнымі правамі, замацаванымі ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Але што да Беларусі, то можна сказаць: наша краіна — не «міжнародная супольнасць».... Болей »
Крывавы тыдзень Расіі. Тэрор спараджае тэрор. Развязвае рукі ахвярам для помсты і працягвае ланцуг злачынстваў. Расія другі дзесятак гадоў варыцца ў крыві этнічных канфліктаў, і канца і краю ім не відаць. Раніцай 29 сакавіка на платформах дзвюх станцый маскоўскага метро «Лубянка» і «Парк культуры» прагрымелі... Болей »
У ноч з 8 на 9 мая нацысцкі рэжым капітуляваў. Злавесны акультны парадак — з печамі Асвенцыму, нялюдскімі эксперыментамі «Ананэрбэ» і масавым знявечаннем душаў — абрынуўся ў апраметную. Ягоныя важакі труціліся цыяністым каліем, каб пазбегнуць шыбеніцы. Іншых чакаў Нюрнберг.... Болей »
За нафту расплаціцца насельніцтва. Страты бюджэту Беларусі з-за росту коштаў на імпартуемую з Расіі нафту ўрад ацэньвае ў 5,9 трыльёна беларускіх рублёў (каля 2 мільярдаў долараў). У якасці кампенсуючых мераў прапануецца падвысіць акцызы на некаторыя тавары, а таксама вызначыць мяжу росту фонду заработнай... Болей »
Смуткуем разам з вамі. З 10 красавіка Польшча ў жалобе. Па трагічна загінулых у авіяцыйнай катастрофе па дарозе на Катынь. Жалобе не толькі афіцыйна абвешчанай, але і асабістай, сэрцам успрынятай як свая ўласная бяда ці не кожным палякам. Плошча перад Прэзідэнцкім палацам у Варшаве сталася плошчай тысяч... Болей »
Польшча і Беларусь перажываюць этап станаўлення новых палітычных культур. Аднак розніца паміж імі каласальная. Польшча развіталася з ахвярамі катастрофы пад Смаленскам. Вяртанне ў будні падштурхнула шматлікіх польскіх журналістаў задумацца над глабальнымі наступствамі трагедыі для краіны. На думку большасці... Болей »
У белай тозе і з каменем за пазухай. Палітыка высакароднасці афіцыйнага Мінска хутка трансфармавалася ў сістэму ўмоў-патрабаванняў. Аляксандр Лукашэнка тэму прытулку выгнанага і цяпер ужо былога прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева пачынаў артыкуляваць праз эмацыйныя вобразы «звычайнага дырэктара... Болей »
Па году за патрон. Вярхоўны суд вынес вердыкт па гучнай справе Мікалая Аўтуховіча. Праваабаронца Алег Воўчак, які назіраў за працэсам, заявіў, што вынік судовага следства — частковая маральная і палітычная перамога грамадскай супольнасці, СМІ, праваабаронцаў. 6 мая Вярхоўны суд прыгаварыў Мікалая Аўтуховіча... Болей »
Trial-версія «Усходняга партнёрства". Цягам года ад пачатку праграмы «Усходняе партнёрства» Беларусь праявіла сябе як актыўны яе ўдзельнік. Аднак зразумела, што для супрацоўніцтва не дастаткова толькі жаданняў афіцыйнага Мінска і апазіцыі. Беларуска-еўрапейскім адносінам усё яшчэ бракуе палітычнай волі... Болей »
Праўду адправілі на Акрэсціна. Адразу ў розных рэгіёнах Беларусі 18 і 19 мая адбыліся затрыманні актывістаў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», а таксама вобшукі ў офісах гэтай кампаніі і ў кватэрах яе ўдзельнікаў. Лідэр кампаніі паэт Уладзімір Някляеў, а таксама галоўны рэдактар недзяржаўнай газеты... Болей »
Кадры выпашаюць усё! Прызначэнне новых кіраўнікоў адміністрацыі Гродзенскай і Мінскай абласцей, новага міністра сельскай гаспадаркі, абранне новага старшыні Савета Рэспублікі — апошнія з кадравых замен, якімі быў асабліва насычаны перыяд 2009–2010 гадоў. Факты, за якімі, аднак, праглядаецца з’ява. Гэта... Болей »
Прэтэндэнтаў у прэзідэнты ўсё больш. Хутка ў Беларусі, відаць, не застанецца ніводнай палітычнай структуры, сябры якой не заявілі б пра свой намер паўдзельнічаць у кампаніі па выбарах прэзідэнта краіны. Сярод тых, хто збіраецца стаць кандыдатам на пасаду кіраўніка дзяржавы, — як ужо вядомыя людзі, такі... Болей »
Крыніца сыравіны і скандалаў. Для Беларусі Расія — крыніца. І не толькі энергетычнай сыравіны. Але і міжнародных скандалаў і разборак рознай тэматыкі і ўзроўню. Гэта не скупая на эмоцыі бабулька-Еўропа ці прагматычныя ЗША. З апошнімі размовы ўвогуле кароткія і па справе: няма пераменаў у бок дэмакратыі... Болей »
Вымушаны гуманізм. Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу ўхваліў законапраект «Аб амністыі ў сувязі з 65-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў». Па амністыі з папраўчых устаноў закрытага тыпу можа быць вызвалена каля 2 230 чалавек, з устаноў адкрытага тыпу — каля 900 чалавек, скарочаны... Болей »
Пятая газавая. Беларусь — Расія: пачалася пятая газавая вайна. Але вайна гэта выглядае, хутчэй, геапалітычнай, чым эканамічнай, і, як не дзіўна, Беларусь у ёй знаходзіцца ў больш выгаднай пазіцыі, чым Расія. Нагадаем кароткую храналогію падзеяў. 15 чэрвеня. Расія дае Беларусі пяць дзён для таго, каб... Болей »