- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Амаль усе краіны свету імкнуцца паказаць грамадзянам тое, што было. І гэта слушна, бо без мінулага, не можа існаваць будучае. Акрамя гэтага варта ўзгадаць і пра тое, што ведаючы тое, што было, можна не паўтараць шматлікія памылкі. Беларусам варта памятаць пра таталітарызм сталіншчыны, калі быў знішчаны ўвесь патэнцыял нацыі. Гісторык Ігар Кузняцоў у сваёй працы "Гісторыя, якую мы не ведалі" прыадчыняе заслону генацыду. Аўтар публікуе практычна ўсе вядомыя на сённяшні дзень, нават самыя страшныя, моманты сталінскага тэрору. Аўтар паказвае недарэчнасць, неадукаванасць новай савецкай улады, якая баіцца разумнейшых за сябе. Усю інтэлігенцыю, якую называлі "гнілой " (вельмі падобна на сучасныя выказванні сённяшняй беларускай улады) належала знішчыць. Менавіта таму і былі сфабрыкаваны справы "урачоў", "ленінградская справа", "польская справа" і інш. Ігар Кузняцоў не дае шансу схаваць, зачыніць, знішчыць памяць. Як гісторык і даследчык, ён заклікае чытача памятаць і ведаць і не дапусціць тым самым чарговай ракавой памылкі. (Н.Г.)