- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Слова Жыцця», «Słowo Życia» (Слова Жыцьця) — беларуска рэлігійна-культурная газэта. Заснаваная Гарадзенскай дыяцэзіяй. Выходзіць з 1997 раз у 2 тыдні на беларускай і польскай мовах. Друкуе матэрыялы, прысьвечаныя жыцьцю Каталіцкага Касьцёла на Беларусі, навіны дыяцэзіі і замежжа, артыкулы пра галоўныя... Болей »
У гэтыя дні здзяйсняецца праўда пра тое, што “калі пшанічнае зерне, упаўшы ў зямлю, не памрэ, то застанецца адно, а калі памрэ, то прынясе багаты плён” (Ян 12, 24). Перажываем гадзіну праслаўлення Збаўцы. Ён прайшоў праз смерць і ўваскрос, каб даць нам жыццё. Ахвяра Езуса Хрыста на крыжы аб’явіла аб... Болей »
Езус сказаў: “Авечкі Мае слухаюць голасу Майго, і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною. І Я даю ім вечнае жыццё навекі, і яны не загінуць ніколі, і ніхто не вырве іх з рук Маіх. Айцец Мой, які даў Мне іх, большы за ўсіх. I ніхто не можа вырваць іх з рукі Айца Майго. Я і Айцец – адно”.... Болей »
Пальмовая нядзеля з’яўляецца пачаткам Вялікага тыдня і прадвесцем надыходзячых Велікодных свят. Перад намі выключны час, глыбокае перажыванне якога дазволіць адкрыць сэнс жыцця, адшукаць надзею і веру. Аднак калі не будзем шчыра і з поўнай самааддачай перажываць Вялікі тыдзень, Пасха не стане для нас... Болей »
Літургія апошніх тыдняў запрашае нас да сустрэчы ў веры з уваскрослым Панам. Разам з вучнямі Хрыста мы праслаўляем Пераможцу смерці, пекла і д’ябла, з’яўляемся таксама сведкамі таго, як Апосталы радаваліся ад прысутнасці Уваскрослага. Сёння прагнем глыбей разважаць пра чарговы вобраз Езуса – Пастыра... Болей »
Уваскрослы Езус абуджае нашу надзею і адорвае новай любоўю. Гэтая любоў большая за смерць, перамагае ўсякае зло і цалкам бескарыслівая. У цяперашні складаны час, калі ўвесь свет пагружаны ў страх і роспач, хочацца ўсклікнуць, што Божая любоў найвышэй за любую эпідэмію і бедства. Пан над намі! Свята Божай... Болей »
Езус – Найвышэйшы Пастыр – параўноўвае нас з авечкамі, якія ідуць за голасам пастуха. Ён як Добры Пастыр клапоціцца пра авечак, даручаных Яго апецы Айцом. Перш за ўсё, дае вечнае жыццё, непакоіцца пра бяспеку. Ён заўсёды побач і ведае нас лепш за ўсіх. Мы атрымліваем гэты надзвычайны клопат як бескарыслівы... Болей »
Чарговы раз у жыцці мы можам адсвяткаваць урачыстасць Уваскрасення Пана. І хоць штогадова адзначаем гэтыя святы, абставіны заўсёды розныя, заўсёды новыя. Мы жывём у смутныя часы і не ўпэўнены ў заўтрашнім дні, назіраючы за тым, што адбываецца з нашым братнім народам ва Украіне. Перад абліччам гэтых падзей... Болей »
Прагрэс спрыяе развіццю. Яшчэ 100 гадоў таму людзі не мелі столькі тэхналогій, якія б забяспечвалі такі хуткі доступ да вялікай колькасці людзей і рэальную магчымасць дабрацца “ажно да краю зямлі” (параўн.: Дз 1, 8). Аднак трэба прызнаць, што сучасныя СМІ прапануюць таксама шмат “смерці”, неаднойчы навязваючы... Болей »
Важную ролю ў жыцці Гродзенскай дыяцэзіі выконвалі і надалей выконваюць манаскія супольнасці. Мы часта можам бачыць кансэкраваных асоб, паглыбленых у ціхую і засяроджаную малітву, якой прагнуць ахінуць кожнага чалавека, а асабліва грэшнікаў, бяздомных, пакінутых, вязняў, бежанцаў... Узнёслая і годная... Болей »
З зараджэння хрысціянства вернікі аддавалі сваё жыццё за веру ў Хрыста. Падмуркі Касцёла выкуплены ахвярамі шматлікіх паслядоўнікаў Езуса, якія за прыналежнасць да свайго Збаўцы пакорна прымалі страшныя пакуты і жудасную смерць. Здаўна пануе перакананне, што кроў мучанікаў з’яўляецца пасевам новых хрысціян.... Болей »
Фігура Пана Езуса Журботнага ў Росі прыцягвае да сябе ўсё больш пілігрымаў. Людзі з розных куткоў нашай краіны і з-за мяжы накіроўваюцца ў гэтае выключнае месца ў Гродзенскай дыяцэзіі, каб зазірнуць у нязвыклыя вочы Хрыста – залітыя крывёй, сумныя, але такія пяшчотныя! Мука Хрыста, аб якой нагадвае... Болей »
Чалавек жыве ў грамадстве. Усім сваім развіццём ён абавязаны іншым, пачынаючы ад моманту нараджэння. Шмат бярэ ад іншых, але таксама шмат мусіць аддаваць. Таму павінен служыць свету сваёй інтэлігентнасцю, матэрыяльнымі дабротамі, фізічнымі сіламі і здароўем. Чалавек варты столькі, колькі зробіць дабра.... Болей »
Кожны хрысціянін належыць, перш за ўсё, да школы Езуса Хрыста. Прыняўшы хрост, чалавек становіцца Яго вучнем, які будуе сваю будучыню разам з Майстрам. У гэтай школе ён штодзённа ўзрастае да таго, каб быць добрым выхаванцам, які здольны слухацца свайго Настаўніка. Быць вучнем Хрыста не значыць вывучыць... Болей »
Аднойчы раніцай у пэўнай рымскай парафіі 11-гадовы хлопчык спытаўся ў Яна Паўла ІІ: “Святы Айцец, навошта Вы ўвесь час ездзіце па свеце?”. Гэтае дзіцячае пытанне, здаец-ца, вынікае з меркаван- ня, што біскуп Рыма не павінен часта пакідаць Вечны Горад. А паколькі сфера паслугі Папы з’яўляеццапаўсюднай... Болей »
Моцай св. хросту мы становімся вучнямі-місіянерамі, пакліканымі несці Евангелле ўсяму свету, выходзіць да людзей з гэтым дарам, у яго вымярэнні духоўным, дабрачынным і ў дыяконіі, г. зн. служэнні. Як хрысціяне атрымліваем заданне, перш за ўсё, звычайна і проста сведчыць пра Бога, які аб’явіўся праз... Болей »
Хтосьці вядзе аўтамабіль, каб вырашыць тэрміновыя справы, і трапляе ў аварыю... Хтосьці захутка едзе на матацыкле і не спраўляецца з кіраваннем на павароце... Хтосьці стаіць на пероне занадта блізка да рэльсаў і аказваецца ўцягнуты пад цягнік... Хтосьці ідзе паплаваць і трапляе ў вадаварот... Хтосьці... Болей »
Св. сястра Фаўстына занатавала ў “Дзённіку” наступныя словы, сказаныя Езусам: “Я чакаю ад цябе ўчынкаў міласэрнасці, якія маюць вынікаць з любові да Мяне. Ты павінна аказваць міласэрнасць бліжнім заўсёды і ўсюды, не можаш ад гэтага адхіліцца, адмовіцца ці апраўдацца” (Дз. 742). Гаворка не ідзе пра бяссэнсную... Болей »
Многія набожныя ізраільцяне, якія чакалі прыходу Месіі, не заўважылі Яго нараджэння, знакі і цуды, якія Ён здзяйсняў. Не распазналі таксама Збаўцу, які аб’явіўся пасля свайго ўваскрасення. І да сёння цэлыя народы яшчэ не вераць у Хрыста, не прымаюць Яго збаўлення. Аднак дастаткова шмат ёсць таксама тых... Болей »
Ва ўсёй мітусні падрыхтоўкі мы можам згубіць цішыню і спакой, а неаднойчы таксама тое, што на самой справе з’яўляецца важным. У пагоні за святочнай ілюзіяй павінны хоць на хвілінку затрымацца, каб скіраваць думкі да таямніцы Бэтлеемскай ночы. Удалечыні ад шуму і мітусні свету, у адзіно- кай цішыні прыходзіць... Болей »