- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З зараджэння хрысціянства вернікі аддавалі сваё жыццё за веру ў Хрыста. Падмуркі Касцёла выкуплены ахвярамі шматлікіх паслядоўнікаў Езуса, якія за прыналежнасць да свайго Збаўцы пакорна прымалі страшныя пакуты і жудасную смерць. Здаўна пануе перакананне, што кроў мучанікаў з’яўляецца пасевам новых хрысціян. Героі веры прайшлі шлях ачышчэння, добраахвотна прымаючы боль і пакуты, не губляючы пры гэтым чалавечай годнасці. “Гэта тыя, хто прыйшоў з вялікага ўціску і абмыў адзенне сваё, і выбеліў яго ў крыві Ягняці” (Ап 7, 14).