- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Фігура Пана Езуса Журботнага ў Росі прыцягвае да сябе ўсё больш пілігрымаў. Людзі з розных куткоў нашай краіны і з-за мяжы накіроўваюцца ў гэтае выключнае месца ў Гродзенскай дыяцэзіі, каб зазірнуць у нязвыклыя вочы Хрыста – залітыя крывёй, сумныя, але такія пяшчотныя! Мука Хрыста, аб якой нагадвае знакамітая сваімі цудамі фігура, з’яўляецца крыніцай нашага збаўлення. Езус ніколі не папракае чалавека за тое, што мусіў пакутаваць за яго грахі. Прагне толькі, каб кожны выкарыстаў плён збаўчай мукі, каб не адштурхоўваў міласэрную любоў, якая ўсё прабачае, каб не пабаўляў сябе вечнага жыцця, за якое Хрыстос заплаціў такую вялікую цану. †