- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Многія набожныя ізраільцяне, якія чакалі прыходу Месіі, не заўважылі Яго нараджэння, знакі і цуды, якія Ён здзяйсняў. Не распазналі таксама Збаўцу, які аб’явіўся пасля свайго ўваскрасення. І да сёння цэлыя народы яшчэ не вераць у Хрыста, не прымаюць Яго збаўлення. Аднак дастаткова шмат ёсць таксама тых, хто прызнае Сына Чалавечага, хто чакае Яго паўторнага прыходу. З кожным днём мы ўсё больш набліжаемся да паўторнага прыйсця Збаўцы на зямлю. Сам Езус неаднаразова папярэджваў: “Чувайце, бо не ведаеце, у які дзень Пан ваш прыйдзе” (Мц 24, 42). У прарока Ісаі чытаем: “І станецца ў апошнія дні, што гара дому Пана будзе пастаўлена на вяршыні гор і ўзвысіцца па-над пагоркамі” (Іс 2, 2).