- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чарговы раз у жыцці мы можам адсвяткаваць урачыстасць Уваскрасення Пана. І хоць штогадова адзначаем гэтыя святы, абставіны заўсёды розныя, заўсёды новыя. Мы жывём у смутныя часы і не ўпэўнены ў заўтрашнім дні, назіраючы за тым, што адбываецца з нашым братнім народам ва Украіне. Перад абліччам гэтых падзей застаецца нешта пэўнае, непахіснае, тое, што не залежыць ад лёсу гісторыі – праўда пра ўваскрасенне Езуса Хрыста. Гэты факт з'яўляецца для ўсіх нас арыенцірам, мерай, па якой мы павінны ацэньваць сваю гісторыю. Уваскрослы Хрыстос, вяртаючыся і перамагаючы, з'яўляецца адказам на кожнае пытанне, якое ўзнікае ў сэрцы чалавека. Давайце дазволім сябе ахапіць Добрай Навіне, што Хрыстос уваскрос! Будзем Яго сведкамі ў месцах вучобы, працы і пражывання. Няхай Уваскрослы будзе нашай адзінай надзеяй і дазволіць жыццю перамагчы над смерцю, любові – над нянавісцю, прымірэнню – над падзелам.