- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Св. сястра Фаўстына занатавала ў “Дзённіку” наступныя словы, сказаныя Езусам: “Я чакаю ад цябе ўчынкаў міласэрнасці, якія маюць вынікаць з любові да Мяне. Ты павінна аказваць міласэрнасць бліжнім заўсёды і ўсюды, не можаш ад гэтага адхіліцца, адмовіцца ці апраўдацца” (Дз. 742). Гаворка не ідзе пра бяссэнсную дапамогу, якая ўрэшце не прыносіць ніякага добрага плёну, а часам нават знішчае дабро, што ўжо інуе. Міласэрнасць заўсёды накіроўваецца да пэўных вынікаў, на каторых будуецца Божае Валадарства. Праяўленне міласэрнасці па прыкладзе Езуса часта патрабуе ад нас закасання рукавоў і аказання дапамогі бліжнім, нягледзячы на тыя раны, што самі можам атрымаць.