- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пратэкцыянізм за наш кошт. “Сыру цяпер з Літвы не прывязеш”, — заўважыў знаёмы, калі даведаўся пра падвышэнне мытных пошлін на шэраг імпартуемых харчовых тавараў. Наўрад ці чарговы ўказ кіраўніка Беларусі ўдарыць па індывідуальных аматарах літоўскіх гарганцолы ды ракфору, аднак тое, што для насельніцтва... Болей »
План Дзмітрыя Мядзведзева. 23 лістапада прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў у фармаце прэсавай канферэнцыі сустрэўся з беларускімі журналістамі. А на наступны дзень кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў гэту сустрэчу як «абсалютна бессэнсоўную». Чым, па сутнасці, пацвердзіў яе значнасць.... Болей »
Мясцовыя выбары па новым заканадаўстве. Улады Беларусі вырашылі прадэманстраваць Захаду імгненную гатоўнасць да дэмакратыі. У першым чытанні 104 дэпутаты Палаты прадстаўнікоў аднагалосна выказаліся за ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у выбарчае заканадаўства Беларусі. 130 паправак у 45-ці артыкулах Выбарчага... Болей »
Войцэх Бародзіч-Смаліньскі: За санкцыямі супраць Беларусі стаяць не толькі пытанні правоў чалавека. Польшча была адным з ініцыятараў актывізацыі стасункаў паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам. Цяперашні кіраўнік еўрапейскага парламента Ежы Бузэк перыядычна звяртаецца да тэмы супрацоўніцтва з Беларуссю... Болей »
Бюджэтнікам абяцаюць дабрабыт. На наступны год урад запланаваў рост заработнай платы працаўнікам бюджэтнай сферы ў да 420 долараў, работнікам вытворчасці — да 500 у эквіваленце. Міністр фінансаў Андрэй Харкавец лічыць, што дасягнуць гэтай планкі магчыма, але толькі з умоваю, што эканоміка краіны выйдзе... Болей »
Вяхі пагроз і абароны незалежнасці можна прасачыць па дзвюх рэчах: заключаных міжнародных дамовах і масавых пратэстах беларускага народа. Ад моманту ж існавання незалежнай Беларусі пагроз узнікала нямала. Першая пагроза была ліквідаваная разам з урадам. Варта нагадаць, што з першага дня незалежнасці... Болей »
З Калядамі і Новым годам! У кожнага з нас быў свой 2009 год. Са сваім зместам, радасцямі і непрыемнасцямі, дасягненнямі і няўдачамі, віражамі і ўзлётамі, сустрэчамі і растаннямі. І будзе свой 2010-ы. Падводзім вынікі. Плануем новае. Што адбылося і прайшло — не перайначыць і наноў не пражыць. Тое, можа... Болей »
Шляхам гадоў. Чароўнае свята — Божае Нараджэнне і Новы год. Плынь часу быццам спыняецца. На некалькі гадзін, дзён… Канікулы. Перадышка. Чарга спраў, якія яшчэ ўчора здаваліся гарачымі і звыштэрміновымі, адкладваюцца. Па нейкай агульнай дамоўленасці. Гэта ўжо за гады-дзесяцігоддзі, а мо і стагоддзі, увайшло... Болей »
У той час, як Аляксандр Лукашэнка, не атрымаўшы спадзяваны крэдыт у Расіі, ездзіць па свеце ў пошуках грошай, гэтыя грошы чакаюць яго ў Беларусі. Міжнародны валютны фонд, у чарговы раз правёўшы маніторынг эканамічнай сітуацыі ў Беларусі, заявіў аб тым, што гатовы даць чарговы крэдыт уладам. Зразумела... Болей »
Покер на трубе. Канфлікт Беларусі і Расіі з-за ўмоваў пастаўкі нафты цягнецца ўжо некалькі тыдняў. Традыцыйныя навагоднія спрэчкі на тэму энергарэсурсаў, з лёгкай падачы журналістаў, ахрысцілі «войнамі». Аднак сёлетняя сітуацыя выглядае хутчэй на картачную гульню з выцягваннем козыраў, павышэннем ставак... Болей »
Трэнд кругавога руху. Цягам апошніх месяцаў працэсы палітычнай лібералізацыі ў Беларусі прытармазіліся, аднак у сферы палітычнай дэмакратызацыі адбыліся змены да лепшага — гаворыцца ў першай справаздачы з серыі сістэматычных штоквартальных маніторынгаў Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў.... Болей »
Удаўка для байнэту. Калі прачытаў указ аб рэгуляванні карыстання інтэрнэтам, успомніўся адзін эпізод са старой замежнай кінакамедыі «Містэр Піткін у тыле ворага». На медкамісіі ўрач, прыставіўшы фанендаскоп да грудзей Піткіна, камандуе: «Удых… Выдых… Удых… Выдых… Выдых… Выдых…» І той, бедалага, паступова... Болей »
Нарэшце мы даведаліся пра рэальную і стабільную папулярнасць Аляксандра Лукашэнкі сярод беларускага грамадства, пра той электарат, які будзе галасаваць за яго, нягледзячы ні на што. Згодна з апошнімі дадзенымі зарэгістраванага ў Літве Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў... Болей »
Пыл у вочы. Для каго? У 2008 годзе Польшча была адным з ініцыятараў пачатку дыялога, паміж Еўрапейскім саюзам і Беларуссю. Праз паўтара года заходняя суседка атрымала своеасаблівы адказ у выглядзе чарговага канфлікту з непрызнаным уладамі Саюзам палякаў у Беларусі. Восенню 2008 года міністр знешнепалітычнага... Болей »
«Паміж Польшчай і Расіяй — полька беларуская», — радок з вядомай песні на верш Леаніда Дранько-Майсюка ў выкананні Анатоля Ярмоленкі. Песня лёгкая і з добрым гумарам пра сур’ёзнае: пра нацыянальную самабытнасць беларусаў у сяброўстве з суседзямі. На жаль, зусім не такую палітычную полечку-трасуху танчаць... Болей »
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody’s у штоквартальным рэйтынгавым аглядзе краін СНД заявіла, што можа панізіць рэйтынг Беларусі. Наш рэйтынг і так складае катэгорыю «В3», якая ў фінансавых аналітыкаў завецца «смеццевым рэйтынгам». Што гэта азначае? Гэта азначае, што краіне ёсць куды падаць, але вельмі... Болей »
Час алімпійскі. Зімовыя Алімпійскія гульні–2010 за паўтара тыдні падаравалі Беларусі як гонар за поспех нашых спартоўцаў, так і горыч расчаравання ад правалу фаварыта зборнай. Напрыканцы першага алімпійскага тыдня ўзнёслы настрой беларускім заўзятарам задалі біятланісты — адразу два медалі ў капілку... Болей »
Штрафы растуць па вясне. Была б спіна — знойдзецца віна, сцвярджае беларуская прымаўка. Нормы новай рэдакцыі Адміністратыўнага кодэкса, што ўвайшоў у сілу з 23 лютага, ужо знайшлі сваё прымяненне ў сітуацыях, якія да гэтага не выклікалі сумненняў у іх законнасці. Напрыклад, у Гомелі дэгустацыю алкагольнай... Болей »
Згодна з папярэднімі падлікамі, «аптымізаваць» плануецца каля 13 тысяч чыноўнікаў. Вызваленыя грошы плануецца пусціць на падвышэнне заробку тым, хто застанецца. Але як гэта будзе на практыцы? На практыцы гэта будзе вельмі павольна, вельмі марудна, і падвышэння заробку рэшце чыноўнікаў давядзецца пачакаць... Болей »
Сізіфічная праца? Любяць беларускія чыноўнікі ствараць сабе ды жыхарам сінявокай праблемы. А пасля іх гераічна сумесна пераадольваць. На пачатку сакавіка з’явілася інфармацыя, што індывідуальным прадпрымальнікам сёлета могуць вярнуць права прыцягваць наёмных працаўнікоў, якія не з’яўляюцца членамі іх... Болей »