- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нарэшце мы даведаліся пра рэальную і стабільную папулярнасць Аляксандра Лукашэнкі сярод беларускага грамадства, пра той электарат, які будзе галасаваць за яго, нягледзячы ні на што. Згодна з апошнімі дадзенымі зарэгістраванага ў Літве Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў, сталы электарат Лукашэнкі складае каля 33%. Малавата для «ўсенароднай падтрымкі». Электаральнаму рэйтынгу кіраўніка дзяржавы мусіць пазайздросціць беларуская інфляцыя. Вось ужо амаль год рэйтынг практычна стабільны, і стаіць, як кол, вагаючыся толькі ў межах памылкі выбаркі ў 3%. Зараз ён складае 33,4%.