- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Удаўка для байнэту. Калі прачытаў указ аб рэгуляванні карыстання інтэрнэтам, успомніўся адзін эпізод са старой замежнай кінакамедыі «Містэр Піткін у тыле ворага». На медкамісіі ўрач, прыставіўшы фанендаскоп да грудзей Піткіна, камандуе: «Удых… Выдых… Удых… Выдых… Выдых… Выдых…» І той, бедалага, паступова асядае, губляючы прытомнасць. Успомнілася і нядаўняя размова з заходнім калегам па матывах дыскусіі па праекту ўказа аб рэгуляванні інтэрнэта, які напрыканцы мінулага года трапіў у незалежныя СМІ. Калега выказаў меркаванне, што беларускія ўлады ўстрымаюцца ад увядзення абмежаванняў і жорсткага кантролю над інтэрнэтам. Па той, найперш, прычыне, што гэта акцыя выкліча гучную і адмоўную рэакцыю Захаду, для якога інтэрнэт з’яўляецца паўсядзённым элементам жыцця, своеасаблівым сімвалам свабоды інфармацыі.