- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У той час, як Аляксандр Лукашэнка, не атрымаўшы спадзяваны крэдыт у Расіі, ездзіць па свеце ў пошуках грошай, гэтыя грошы чакаюць яго ў Беларусі. Міжнародны валютны фонд, у чарговы раз правёўшы маніторынг эканамічнай сітуацыі ў Беларусі, заявіў аб тым, што гатовы даць чарговы крэдыт уладам. Зразумела, не без умоваў. Як паведаміў кіраўнік місіі МВФ, якая ажыццяўляла постпраграмны маніторынг у перыяд з 14 па 25 сакавіка 2013 года ў Мінску, Дэвід Хофман, для пачатку перамоў па новым крэдыце беларускія ўлады павінны выканаць дзве звязаныя паміж сабою ўмовы. Яны не тычацца палітыкі (пра што любяць казаць уладныя выступоўцы) і з’яўляюцца ў пэўным сэнсе стандартнымі для МВФ. Найперш, урад павінен падрыхтаваць праграму мер макраэканамічнай палітыкі, якія забяспечваюць стабільнасць эканомікі, і праграму паглыблення структурных рэформаў эканомікі.