- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вяхі пагроз і абароны незалежнасці можна прасачыць па дзвюх рэчах: заключаных міжнародных дамовах і масавых пратэстах беларускага народа. Ад моманту ж існавання незалежнай Беларусі пагроз узнікала нямала. Першая пагроза была ліквідаваная разам з урадам. Варта нагадаць, што з першага дня незалежнасці Беларусі Расія, якая і выступіла гарантам гэтай незалежнасці, не пакідала намераў прыбраць сінявокую да сябе. Першай такой спробай было ўвядзенне адзінай валюты. Ідэя гэта, насамрэч, належыць не Аляксандру Лукашэнку, а прэм’еру Вячаславу Кебічу. Менавіта ён, калі яшчэ Беларусь толькі-толькі абвясціла незалежнасць, пачаў размову аб увядзенні ў Беларусі ў якасці валюты расійскага рубля. Гэта было адным з глупстваў, якое каштавала Кебічу паразы на прэзідэнцкіх выбарах 1994 года.