- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody’s у штоквартальным рэйтынгавым аглядзе краін СНД заявіла, што можа панізіць рэйтынг Беларусі. Наш рэйтынг і так складае катэгорыю «В3», якая ў фінансавых аналітыкаў завецца «смеццевым рэйтынгам». Што гэта азначае? Гэта азначае, што краіне ёсць куды падаць, але вельмі не далёка. Пасля рэйтынгу «В3» у вызначэнні Moody’s ідуць толькі чатыры катэгорыі: «Сааа», «Саа», «Са» і, уласна, «С». Далей катэгорый няма, таму што катэгорыя «С» — гэта поўны дэфолт краіны.