- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Новы год і новыя надзеі. Так было заўсёды. Асабліва калі стары год тых надзеяў не спраўдзіў. А спадзяванні былі... Ды яшчэ якія. 2006 год быў годам прэзідэнцкіх выбараў на Беларусі і годам надзеі на кардынальныя змены. Падзеі на Украіне прынеслі і беларусам нейкую ўпэўненасць у тым, што і ў нас можа... Болей »
Калі канчалася першае тысячагоддзе пасля нараджэння Хрыстова, у непісьменнай наогул тады Еўропе людзі жылі ў перакананні, што нешта неўзабаве здарыцца. Чакалі найгоршага, хаця як хрысціяне павінны верыць, што ўсё, што магло б змяніцца па волі Сіл Нябесных, павінна прынесці ім вызваленне ад зямных пакут.... Болей »
«Ніва» — штотыднёвая газета, якая выдаецца на беларускай мове ў Беластоку. Газета была заснавана ў 1956 Беларускім грамадска-культурным таварыствам. Зараз яе выдае Праграмная рада тыднёвіка «Ніва». Газета асвятляе штодзённае жыццё беларусаў у Польшчы, дзейнасць грамадскіх арганізацый, друкуе матэрыялы... Болей »
Ніва — штотыднёвая газэта, што выдаецца беларускай меншасьцю ў Польшчы. Газэта была заснаваная ў 1956 годзе ў Беластоку Беларускім грамадзка-культурным таварыствам. Газэта сталася важным чыньнікам яднаньня беларускага насельніцтва ў раёнах, перададзеных Сталінам Польшчы ў 1944 годзе. «Ніве» давялося... Болей »
Пятнаццаты міжнародны літаратурны семінар „Бязмежжа” завяршыўся літаратурным конкурсам „Дэбют”. Спалучэнне спрацавала як творчая паслядоўнасць. Гэтыя два мерапрыемствы, арганізаваныя „Нівай” і Беларускім саюзам у РП, рэальна ахоўваюць жывы літаратурны працэс беларусаў Польшчы. Многія беластоцкія аўтары... Болей »
Апошнія месяцы аўтару гэтых радкоў давялося шмат часу правесці на вакзалах і ў цягніках розных, пераважна суседніх, краін. Вандроўныя назіранні і адчуванні рэч заўсёды суб’ектыўная. Рабіць нейкія катэгарычныя высновы зусім не збіраюся (як спяваў Андрэй Макарэвіч, „вагонныя спрэчкі — апошняя справа, калі... Болей »
Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка KAMUNIKAT.org — адзін з цікавейшых беларускіх, а заадно віртуальных праектаў. Зараз на сайце больш за тысячу кніг і часопісаў. Цалкам нядаўна сайт памяняў свой воблік. Гэта перш за ўсё дзякуючы першай, так значнай падтрымцы — праект атрымаў дафінансаванне польскага Міністэрства... Болей »
Прагноз на лёс, нават на бліжэйшы час — рэч заўсёды няўдзячная. Ды і якія з нас, сціплых акул пяра, аракулы? Але ўсё ж, рызыкуючы наклікаць на сябе справядлівае абурэнне сапраўдных футуролагаў, паспрабую прадказаць асноўныя падзеі надыходзячага года. Год 2008 ад нараджэння Хрыстова не абяцае беларусам... Болей »
Дзецям добра. Яны заўсёды рады святу. Ці гэта провады старога года, ці сустрэча новага, ці адзначэнне старога-новага, ці Каляды... Усё адно. Яны знойдуць чым пацешыцца, пакуль дарослыя заліваюць свае праблемы горкай вадкасцю і, уставіўшыся налітымі бельмамі ў экран тэлевізара, стараюцца пракаментаваць... Болей »
Традыцыя калядавання захоўваецца здаўна, а калі зараз занікае яна ў гарадах і ў многіх сёлах, то вельмі часта можна сустрэць калядоўшчыкаў на сцэнах гарадскіх і вясковых устаноў культуры. У мінулых гадах, хіба, самыя мнагалюдныя калядаванні на Беласточчыне адбыліся ў Гайнаўцы. Так было і сёлета. На сцэну... Болей »
Мікола Яноўскі (ПСЛ), які прызнаецца дла сваіх беларускіх каранёў, загінуў на полі палітычнага бою і ўласных амбіцый. Не ўвайшоў ён паўторна ў склад новай управы Падляшскага ваяводства. Быў яе членам (а мог быць нават і віцэ-маршалкам), калі дагэтуль кіравала кааліцыя ПСЛ-ПіС. Цяпер людоўцы рашылі звязацца... Болей »
Правесці сустрэчы з прадстаўнікамі кожнай арганізацыі нацыянальных меншасцей падляшскага рэгіёна ды склікаць раду, вырашаючую праблемы — гэтага хочуць новы ўпаўнаважаны падляшскага ваяводы па cправах нацыянальных і этнічных меншаcцей Мацей Тэфэльскі і сам ваявода Мацей Жыўна. За апошнія больш за два... Болей »
Пётр Гаган — адзін з самых вядомых мастакоў Беласточчыны. Нарадзіўся ён 30 кастрычніка 1952 года ў Гайнаўцы. Тут ён закончыў падставовую школу ў 1967 годзе. Далей вучыўся ў Электраэнергетычным тэхнікуме ў Седльцах, затым паступіў на геаграфічны факультэт Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне... Болей »
У рамках праекта „Песні, танцы і абрады беларусаў Бельшчыны” Музей малой айчыны ў Студзіводах 21 снежня 2006 г. наладзіў калядную вечарыну ў Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляшскім, які выступіў суарганізатарам мерапрыемства. Старэйшы склад калектыву „Жэмэрва” запрэзентаваў... Болей »
Гацькі — невялікая мясцовасць непадалёк Бельска, якую складаюць тыповая беларуская вёска ды адзін жылы корпус, што астаўся ад дзяржаўнай аграрнай гаспадаркі, якая тут была ў часы так званага сацыялізму. Агулам у Гацьках цяпер пражывае шэсцьдзесят сем’яў, калі ўлічваць дзесяць адзінокіх асоб. Усіх жыхароў... Болей »
Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі не бачыць пакуль што магчымасці прафінансаваць такія мерапрыемствы як Фестываль беларускай культуры, фолькавыя сустрэчы „Музычныя дыялогі над Бугам” у Мельніку ці пятнаццатае выданне Фестывалю Беласток — Гродна. Усе яны лічыліся з вядучымі праектамі, рэалізаванымі... Болей »
Выбары ў мясцовыя саветы на Беларусі закончыліся. Дэпутацкія крэслы размеркаваныя і занятыя. Як у тэатры — згодна з купленымі заранёў білетамі. Апазіцыя распавядае пра ўціск на сваіх кандыдатаў і фальсіфікацыі. Улада пра выбары гаворыць мала. Ёсць, маўляў, справы важнейшыя. Гэта расійскі газ ды нафта... Болей »
У леташнім выданні конкурсу, арганізаванага Падляшскай ваяводскай управай „На найлепш захаваны помнік вясковага драўлянага будаўніцтва ў Падляшскім ваяводстве” першую прэмію здабыла „Сцяпанава гаспадарка” Сцяпана Чабая з Новаберазова. Стаяць на ягоным падворку дом драўляны і хлявы з 1863 г. ды драўляная... Болей »
У 23 нумары „Нівы” ад 05.06. 2005 г. пісаў я пра стан занядбаных і забытых могілак у Дубінах. Артыкул адначасова быў вопісам стану могілак, яго выгляду і гістарычных каштоўнасцей, а таксама заклікам да іх упарадкавання. На заклік адгукнуліся нямногія, аднак моладзь не падвяла. Нягледзячы на нешматлікасць... Болей »
З начальнікам беларускай дзяржавы зноў загаварылі. Ды не абы хто?! У параўнанні з новымі суразмоўцамі з Захаду, расійскія Генадзій Зюганаў і Аляксандр Праханаў, якія імгненна прыляцелі ў Мінск, каб падтрымаць пазіцыю беларускага ўрада ў канфлікце з Расіяй, гэта дробязь не вартая ўвагі. Гэтыя і раней... Болей »