- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі не бачыць пакуль што магчымасці прафінансаваць такія мерапрыемствы як Фестываль беларускай культуры, фолькавыя сустрэчы „Музычныя дыялогі над Бугам” у Мельніку ці пятнаццатае выданне Фестывалю Беласток — Гродна. Усе яны лічыліся з вядучымі праектамі, рэалізаванымі Беларускім грамадска-культурным таварыствам, якому МУСіА за парушэнне закону аб публічных фінансах летась адняло датацыі на тры гады. Цяпер за іх арганізацыю хадайнічала Таварыства беларускай культуры. Між іншым такую інфармацыю маглі пачуць прадстаўнікі арганізацый нацыянальных і этнічных меншасцей Падляшскага ваяводства ў час чарговай ужо сустрэчы інспіраванай ваяводам Янам Дабжынскім. Найважнейшыя дэкларацыі і заявы, датычныя функцыянавання меншасных арганізацый, сёлета прагучалі з вуснаў Дануты Главацкай-Мазур — намесніка дырэктара Дэпартамента рэлігійных веравызнанняў і нацыянальных ды этнічных меншасцей МУСіА.