- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка KAMUNIKAT.org — адзін з цікавейшых беларускіх, а заадно віртуальных праектаў. Зараз на сайце больш за тысячу кніг і часопісаў. Цалкам нядаўна сайт памяняў свой воблік. Гэта перш за ўсё дзякуючы першай, так значнай падтрымцы — праект атрымаў дафінансаванне польскага Міністэрства замежных спраў у рамках праекта „Польская дапамога 2007”. Гэта напэўна крок уперад. Пры гэтай нагодзе размаўляем са стваральнікам інтэрнэт-бібліятэкі Яраславам ІВАНЮКОМ. — Пачатак гэта бюлетэнь Радыё Палёнія. Як дайшло да пераўтварэння бюлетэня ў бібліятэку? — Працуючы ў Беларускай рэдакцыі Радыё Палёнія я сапраўды займаўся падрыхтоўкай бюлетэня для слухачоў, які называўся „Камунікат”. У бюлетэні, у папяровым выглядзе, друкаваліся матэрыялы, якія раней прагучалі ў эфіры. На старонках папяровага бюлетэня з’явіўся таксама мой аўтарскі цыкл „Гістарычнае падарожжа”. Тады яшчэ Інтэрнэт не быў так папулярны, але ўжо адчувалася, што гэты медыум будзе развівацца. Па ўласнай ініцыятыве, ужо працуючы на Радыё Беласток, вырашыў я ўсе матэрыялы перанесці з паперы ў Інтэрнэт. Падрыхтаваў я (не без значнай дапамогі маёй жонкі Дарыі) невялічкі сайт і... так усё пачалося. Аказалася, што шмат наведвальнікаў заходзіць на наш сайт менавіта дзеля гістарычных тэм. Інтэрнаўты пачалі пісаць, што ўсё ж такі гэтых матэрыялаў не хапае. Лагічным было тады звярнуцца да Беларускага гістарычнага таварыства, да яго старшыні д-ра Алега (...)