be
pdf

Ніва 2008/06 (2700)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Пётр Гаган — адзін з самых вядомых мастакоў Беласточчыны. Нарадзіўся ён 30 кастрычніка 1952 года ў Гайнаўцы. Тут ён закончыў падставовую школу ў 1967 годзе. Далей вучыўся ў Электраэнергетычным тэхнікуме ў Седльцах, затым паступіў на геаграфічны факультэт Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне, дзе вучыўся два гады. Потым была вайсковая служба. Закончыў Студыум культуры і асветы для дарослых у Варшаве. Аднак родная Гайнаўшчына стала яму крыніцай творчага духу і шчырай любві да сваёй малой айчыны, да свайго народа. Пётр Гаган — мастак непаседлівы, аб’ездзіў ужо ўсю Еўропу. Мабыць, ягонае вандроўкі і сфарміравалі добразычлівае стаўленне да людзей розных нацыянальнасцей. Ягоныя палотны вылучаюцца чысцінёй колеру, эмацыянальнасцю і не пакідаюць гледачоў раўнадушнымі, застаўляюць затрымацца, задумацца. Гэта падштурхнула мяне паставіць мастаку некалькі пытанняў (...)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2008-02-10
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk, Białystok
  • Copyright: © 2008 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Zrealizowano przy udziale wsparcia finansowego Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji; Tekstów nie zamówionych redakcja nie zwraca. Zastrzega sobie również prawo skracania i opracowania redakcyjnego tekstów nie zamówionych. Za treść ogłoszeń redakcja nie ponosi odpowiedzialności. http://niva.iig.pl Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі й Праграмнай рады тыднёвіка Ніва
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org