- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Апошнія месяцы аўтару гэтых радкоў давялося шмат часу правесці на вакзалах і ў цягніках розных, пераважна суседніх, краін. Вандроўныя назіранні і адчуванні рэч заўсёды суб’ектыўная. Рабіць нейкія катэгарычныя высновы зусім не збіраюся (як спяваў Андрэй Макарэвіч, „вагонныя спрэчкі — апошняя справа, калі ўжо няма чаго піць”), але хочацца падзяліцца досведам. У беларускіх цягніках апошнімі гадамі падвысіўся стандарт — абнавіліся матрацы і падушкі, з’явілася якасная бялізна, у праваднікоў можна заўсёды купіць гарбату з аднаразовага пакеціка ці іншыя напоі. Галоўная зручнасць — гэта пасадка ў цягнікі, якія прыходзяць заранёў, так што можна за гэта не хвалявацца. Камунікацыя, праўда, кепская. Прыкладам, яна зусім неразвітая і нязручная паміж Гроднам і Мінскам, дзённых цягнікоў да сталіцы няма. Да Літвы цягніком з горада над Нёманам зусім не даедзеш — адразу пасля развалу СССР літоўцы паспяшаліся разабраць рэйкі. Зараз, праўда, кажуць пра аднаўленне чыгуначнай камунікацыі — відаць гаспадарчыя інтарэсы бяруць верх.(...)