- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Новы год і новыя надзеі. Так было заўсёды. Асабліва калі стары год тых надзеяў не спраўдзіў. А спадзяванні былі... Ды яшчэ якія. 2006 год быў годам прэзідэнцкіх выбараў на Беларусі і годам надзеі на кардынальныя змены. Падзеі на Украіне прынеслі і беларусам нейкую ўпэўненасць у тым, што і ў нас можа быць пэўны зрух. Асабліва верыла ў гэта моладзь. Беларуская палітычная апазіцыя сустрэла гэты год маючы адзінага лідэра ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў і тысячы клопатаў. Трэба было збіраць подпісы, каб гэтага адзінага зарэгістравалі, а далей паэтапная прэзідэнцкая кампанія з максімальным вынікам у перспектыве. Праўда, на жаль, не ўсе максімальным вынікам лічылі абавязкова перамогу. Таму хіба яе і не ўбачылі. А ўлада на збор тых подпісаў вызначыла навагоднія святы, калі звычайным грамадзянам не да подпісаў і не да палітыкі. (В. Сазонаў, Застаецца толькі спадзявацца, фрагмэнт)