be

Пошук

"zagadki-belaruskay-gistoryi-krawtsevich-alyaksandr-post-52175" Вынікі:
Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Замак-прывід: ці варта адбудаваць сімвал Ляхавічаў?
Краўцэвіч Аляксандр

Ляхавічы ўпершыню згадваюцца ў дакументах XV ст., але ёсць аргументы на карысць версіі пра існаванне паселішча Ляхаў ужо ў XI ст. Сённяшняе невялікае ціхае мястэчка знакамітае замкам XVI–XVII ст. – адным з наймацнейшых у Рэчы Паспалітай, які вытрымаў некалькі маскоўскіх аблогаў у самай страшнай у гісторыі... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Лошыца: ад шляхецкага маёнтку да школы дыверсантаў
Краўцэвіч Аляксандр

Лошыца – нейкім дзівам часткова ацалелы сядзібна-паркавы комплекс у межах жылой і прамысловай забудовы Менску. Маёнтак з XVI ст., цэнтр гаспадарчага і культурнага жыцця ў XVIII–XIX ст. Палац Прушынскіх-Любанскіх, капліца-пахавальня, цэлы шэраг вытворчых будынкаў. У гісторыі Лошыцы хапала як радасных... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Ігнат Буйніцкі – шляхціч, які зрабіў шалёна папулярным беларускі фальклор
Краўцэвіч Аляксандр

Ад яго дзейнасці адварочвалі нос шмат хто з г.зв. адукаваных людзей ці то польскай, ці то расейскай культуры. А гэты чалавек – шляхціч старажытнага гербу «Лебедзь» не толькі ўбачыў агромністы мастацкі патэнцыял беларускіх народных спеваў і танцаў, але і паказаў яго на высокай тэатральнай сцэне. www.belsat.eu ... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Баранавічы – горад без помнікаў. Беларускіх
Краўцэвіч Аляксандр

Баранавічы разрасліся з невялікай вёскі дзякуючы чыгунцы і сталі другім па велічыні горадам Берасцейшчыны. Паселішча ў амаль 200 тыс. жыхароў – добрае месца для даследавання стану гістарычнай памяці ў Рэспубліцы Беларусь. Усе помнікі, памятныя знакі, мемарыяльныя комплексы ў Баранавічах цяжка нават палічыць... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Вішнева – мястэчка свядомых беларусаў
Краўцэвіч Аляксандр

Кожны беларускі інтэлігент у другой палове ХХ ст. калі не бываў у Вішневе, то чуў пра яго. Менавіта там у старадаўнім касцёле больш за трыццаць гадоў служыў ксёндз Уладзіслаў Чарняўскі, які зрабіў свой прыход беларускім, перакладаў на беларускую мову літургічныя тэксты і Біблію, быў запрошаны ў Ватыкан... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Вільня – горад Крывічоў
Краўцэвіч Аляксандр

Цьмяныя пачаткі горада над ракой Віліяй праясняюцца ўжо праз аналогію з іншымі старажытнымі гарадамі, назвы якіх сугучныя мясцовым рэчкам.Полацак над Палатой, Віцебск над Віцьбай, Слуцак над Случчу і… даўнейшая Вільня а цяперашні Вільнюс над рэчкай Вільняй. Археалагічныя раскопкі пацвердзілі, што першым... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Беларуская вайна помнікаў
Краўцэвіч Аляксандр

Помнікі на плошчах і вуліцах гарадоў – выраз і праява гістарычнай памяці народа. У Рэспубліцы Беларусь цяжка разабрацца, якую гістарычную памяць захоўвае дзяржаўная ўлада. Зберагаюцца савецкія помнікі і ставяцца новыя савецкім і царскім дзеячам. Беларускія патрыёты збіраюць грошы і дабіваюцца ўсталявання... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Шчорсы. Прыгажосць і марнасць спадчыны Храптовічаў
Краўцэвіч Аляксандр

Яўхім Храптовіч ды ягоныя нашчадкі пераўтварылі шараговае беларускае мястэчка ў цэнтр асветы і ўзорнага сельскагаспадарчага прадпрыемства. Знакамітую бібліятэку ў Першую сусветную вайну эвакуявалі ў Кіеў, але ацалелі шмат якія сядзібныя будынкі, у тым ліку вялікі гаспадарчы двор, збудаваны выбітнымі... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Полацак. Сталіца першай дзяржавы
Краўцэвіч Аляксандр

Больш чым двухтысячагадовую гісторыю Полацку немагчыма адправіць у нябыт. Як бы таго ні хацелася расейскім, савецкім, а потым і лукашэнкаўскім уладам, яна ўвесь час прабіваецца на паверхню грамадскага жыцця. Праз артэфакты з культурнага слоя, праз помнікі выбітным палачанам, праз больш чым дзясятак музеяў... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Віленскія сляды Сапегаў
Краўцэвіч Аляксандр

Беларускі баярскі род Сапегаў здолеў выбіцца ў буйныя магнаты даволі позна, пачынаючы ад знакамітага Льва, які сваёй бліскучай кар’ерай даў пачатак далейшаму яго росквіту. Сапегі здабылі агромністыя зямельныя ўладанні, займалі галоўныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім. А гэта вымагала сталага побыту... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Гістарычная Літва
Краўцэвіч Аляксандр

Гарачыя спрэчкі пра сапраўдную Літву амаль штодня праходзяць у інтэрнэт – прасторы, у іх удзельнічаюць самыя розныя людзі, галоўным чынам, аматары гісторыі і рэдка калі прафесійныя гісторыкі. Між тым за апошнія два стагоддзі даследчыкі выдзелілі некалькі значэнняў тэрміна Літва і дакладна акрэслілі межы... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Замак Кміты ў Беразаўцы
Краўцэвіч Аляксандр

Пагорак каля вёскі Беразавец побач з Карэлічамі (Гарадзенская вобласць) мясцовы люд называе замкам Кміты. І гэта той рэдкі выпадак, калі народная памяць аказалася дакладнай. Бо гісторыкі выявілі ў архіўных крыніцах, што тут у пачатку XVII ст. сапраўды знаходзілася ўладанне пана Рыгора Кміты. Па інвентарах... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Нацыянальная ідэалогія
Краўцэвіч Аляксандр

Якою мае быць беларуская нацыянальная ідэя, пра што так шмат гавораць чыноўнікі ды ідэолагі беларускага рэжыму? Як з беларускаю нацыянальнай ідэяй згаджаецца афіцыйнае праслаўленне нямецка -савецкай вайны 1941 – 1945 гадоў, у якой Беларусь зазнала найвялікшыя страты? Ці звязанае з нацыянальнай ідэяй... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Беларуская кніга
Краўцэвіч Аляксандр

Беларуская кніга мае адну з самых старажытных традыцый у свеце. Яна перажывала як часы бурлівага росквіту, асабліва ў XVI – пачатку XVII ст., так і поўнага заняпаду ў перыяд контррэфармацыі, а потым панавання Расейскай імперыі. Адраджэнне беларускага кнігадруку ў XX ст. было перарванае сталінскімі расстрэламі... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Як «Наша доля» закаласілася «Нашай Нівай»
Краўцэвіч Аляксандр

Царскія ўлады, напалоханыя выбухам рэвалюцыі 1905 г., пайшлі на паслабленне самадзяржаўнага рэжыму. Між іншага дазволілі нацыянальны друк, чым не прамінулі скарыстацца беларусы, стварыўшы першыя перыядычныя выданні на роднай мове – газеты «Наша доля» і «Наша Ніва». Абуджалі беларусаў да нацыянальнага... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Таямніцы глыбоцкіх святыняў
Краўцэвіч Аляксандр

Будоўлю святыняў у старадаўнім беларускім мястэчку інспіравалі і фундавалі яго ўладальнікі, найперш – знакаміты Язэп Корчак у першай палове XVII ст. Менавіта гэты магнат ажывіў будоўлю цэркваў ды касцёлаў у Глыбокім праз багатыя зямельныя дараванні ўніяцкім манахам-базылянам і каталіцкім босым кармелітам.... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Інструкцыя па русіфікацыі
Краўцэвіч Аляксандр

Сістэмная русіфікацыя беларусаў мае даўнюю традыцыю ад Расейскай імперыі, Савецкага Саюзу і сёння перанятая ды працягнутая прарасейскім рэжымам. Прымала і прымае сёння разнастайныя формы – ад забароны ўжывання назвы краіны, фізічнай ліквідацыі творцаў нацыянальнае культуры, масавай міграцыі расейцаў... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Віленскі беларускі музей. Знішчаны, бо беларускі
Краўцэвіч Аляксандр

Калекцыі Беларускага музею пачалі збірацца каля 1906 г. найперш Іванам Луцкевічам. Але да адкрыцця ў 1921-м ён не дажыў. У музеі захоўваліся ўнікальныя экспанаты, якіх няма ў сучасных беларускіх музеях, напрыклад кнігі Францыска Скарыны. Усё міжваеннае дваццацігоддзе Беларускі музей заставаўся цэнтрам... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Магдэбургскае права: актуальнае сярэднявечча
Краўцэвіч Аляксандр

Асаблівая форма гарадскога самакіравання, створаная ў саксонскім горадзе Магдэбург, з невядомых прычынаў зрабілася вельмі папулярная ў краінах Цэнтральна-Усходняй Еўропы. Яна рэгулявала ўсе праявы гарадскога жыцця – ад органаў кіравання да маёмасных справаў і крымінальных злачынстваў. У Беларусь пранікла... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Які горад абавязаны нараджэннем Рыжскай мірнай дамове?
Краўцэвіч Аляксандр

З-за блізкасці да мяжы з БССР улады міжваеннай Польшчы перанеслі цэнтр Дзісненскага павета ў буйное мястэчка Глыбокае. Атрымаўшы добры імпульс да развіцця, Глыбокае даволі хутка пераўтварылася ў горад. А польская ўлада распачала тут саліднае будаўніцтва: для чыноўнікаў, якія прыбылі з Польшчы, узводзіліся... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org