- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цьмяныя пачаткі горада над ракой Віліяй праясняюцца ўжо праз аналогію з іншымі старажытнымі гарадамі, назвы якіх сугучныя мясцовым рэчкам.Полацак над Палатой, Віцебск над Віцьбай, Слуцак над Случчу і… даўнейшая Вільня а цяперашні Вільнюс над рэчкай Вільняй. Археалагічныя раскопкі пацвердзілі, што першым сярэднявечным паселішчам тут быў гэтак званы Крывы горад, заснаваны полацкімі крывічамі.