- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Асаблівая форма гарадскога самакіравання, створаная ў саксонскім горадзе Магдэбург, з невядомых прычынаў зрабілася вельмі папулярная ў краінах Цэнтральна-Усходняй Еўропы. Яна рэгулявала ўсе праявы гарадскога жыцця – ад органаў кіравання да маёмасных справаў і крымінальных злачынстваў. У Беларусь пранікла ў XIV ст. разам з заходнееўрапейскімі культурніцкімі ўплывамі. Паступова выцесніла мясцовыя формы гарадскога самакіравання, асабліва развітыя ў буйных гандлёва-рамесных цэнтрах – Полацку і Тураве.