- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калекцыі Беларускага музею пачалі збірацца каля 1906 г. найперш Іванам Луцкевічам. Але да адкрыцця ў 1921-м ён не дажыў. У музеі захоўваліся ўнікальныя экспанаты, якіх няма ў сучасных беларускіх музеях, напрыклад кнігі Францыска Скарыны. Усё міжваеннае дваццацігоддзе Беларускі музей заставаўся цэнтрам беларускага нацыянальнага жыцця, гонарам віленскіх беларусаў. Ягоныя зборы перажылі нямецкую акупацыю ў надзейных схованках, але ў 1944 г. савецкая ўлада музей зліквідавала.