- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сістэмная русіфікацыя беларусаў мае даўнюю традыцыю ад Расейскай імперыі, Савецкага Саюзу і сёння перанятая ды працягнутая прарасейскім рэжымам. Прымала і прымае сёння разнастайныя формы – ад забароны ўжывання назвы краіны, фізічнай ліквідацыі творцаў нацыянальнае культуры, масавай міграцыі расейцаў да русіфікацыі галоўных нацыятворчых інстытутаў – школы і мас-медыяў. Падтрымліваецца і рэалізуецца ўладамі Рэспублікі Беларусь ува ўсіх сферах грамадскага жыцця.