- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларуская кніга мае адну з самых старажытных традыцый у свеце. Яна перажывала як часы бурлівага росквіту, асабліва ў XVI – пачатку XVII ст., так і поўнага заняпаду ў перыяд контррэфармацыі, а потым панавання Расейскай імперыі. Адраджэнне беларускага кнігадруку ў XX ст. было перарванае сталінскімі расстрэламі і пасляваеннай савецкай стагнацыяй. У незалежнай Беларусі беларуская кніга зноў давяла сваю жыццястойкасць без усялякай падтрымкі, а часам і пры супрацьдзеянні ўладаў.