- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Лошыца – нейкім дзівам часткова ацалелы сядзібна-паркавы комплекс у межах жылой і прамысловай забудовы Менску. Маёнтак з XVI ст., цэнтр гаспадарчага і культурнага жыцця ў XVIII–XIX ст. Палац Прушынскіх-Любанскіх, капліца-пахавальня, цэлы шэраг вытворчых будынкаў. У гісторыі Лошыцы хапала як радасных, так і трагічных падзеяў. Перадапошні гаспадар з-за няшчаснага кахання не змог тут заставацца і назаўсёды пакінуў родную мясціну.