be

Пошук

"niva-shtotydnyovik-belaruskaga-gramadska-kulturnaga-tavarystva-7-51-1957" Вынікі:
Ніва 38 (2471)
pdf

Ніва 38 (2471)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Два месяцы таму, калі амерыканцы аб’явілі свету пра сваю перамогу над іракцамі, журналісты і палітыкі ў Польшчы разняволіліся ад шчасця, што такога магутнага саюзніка прыдбала наша краіна. Калі прэзідэнт Аляксандр Кваснеўскі пасылаў салдат на арабскую зямлю, нават радыкальныя апазіцыянеры са зразуменнем... Болей »

Ніва 39 (2472)
pdf

Ніва 39 (2472)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Нядаўна выйшла ў Беларусі кніжка Андрэя Катлярчука Шведы ў гісторыі і культуры беларусаў*. Асаблівасцю выдання тое, што аўтар выкарыстаў у ім зусім невядомыя нашым гісторыкам скандынаўскія крыніцы і літаратуру. Атрымалася, як здаецца, больш верагодная за існуючую рэканструкцыя падзеяў, асабліва тых... Болей »

Ніва 40 (2473)
pdf

Ніва 40 (2473)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

У нядзелю пасля 6 гадзіны раніцай на хвалях Радыё Беласток можна пачуць перадачу „Magazyn Kresowy”. Гэта сантыментальнае падарожжа па слядах мінулай і сучаснай прысутнасці палякаў у Літве, Беларусі і Украіне. Праграма робіцца журналістамі з пачуццём місіі падтрымання пачуцця еднасці жыхароў зямлі, якая... Болей »

Ніва 41 (2474)
pdf

Ніва 41 (2474)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Пражываючы на Беласточчыне, праблемы памежжа часта бачацца нам у кантэксце беларуска-польскіх адносін. Часам нешта можна яшчэ ў нас пачуць пра літоўцаў і ўкраінцаў, а недзе, не цалкам далёка, відаць яшчэ цень вялікай Расіі. На другім баку Польшчы раскінуліся землі, якія да 1945 г. знаходзіліся ў межах... Болей »

Ніва 42 (2475)
pdf

Ніва 42 (2475)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Яшчэ не так даўно польска-савецкую мяжу называлі мяжой сяброўства брацкіх славянскіх народаў. Аднак каб сяброўства не было надта блізкім, савецкія народы і палякаў раздзяляла заслона з калючага дроту і парусотметровая паласа памежнай зямлі, якой шчыльнасць па абодвух баках пільнавалі тысячы пагранічнікаў... Болей »

Ніва 43 (2476)
pdf

Ніва 43 (2476)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Нядаўна інфармавалі мы пра акцыю, якую ў нашай рэдакцыі праводзіла Беластоцкая дэлегатура Найвышэйшай кантрольнай палаты (НІК). Супрацоўнік НІК Роберт Скварко паўтара месяца шукаў слядоў небяспечнай для польскай дзяржаўнасці дзейнасці. У ліпені НІК выпусціў інфармацыю, якая беспамылкова трапіла ў беластоцкі... Болей »

Ніва 44 (2477)
pdf

Ніва 44 (2477)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

16 і 17 кастрычніка ў Любліне адбылася вельмі цікавая канферэнцыя, прысвечаная стану адносін паміж Польшчай і Беларуссю, паміж палякамі і беларусамі. Удзельнічалі ў ёй, апрача даследчыкаў з Польшчы, польскія дзеячы з Беларусі са старшынёй Саюза палякаў Беларусі Тадэвушам Кручкоўскім. З палякамі пра нацыянальныя... Болей »

Ніва 45 (2478)
pdf

Ніва 45 (2478)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Нядаўна выйшла друкам манаграфічнае апрацаванне маладога гісторыка Беластоцкага універсітэта Войцеха Сляшынскага, прысвечанае канцлагеру ў Картуз-Бярозе*. Гэтая ўстанова, створаная санацыйнымі ўладамі ў 1934 г., упамінаецца ва ўсіх падручніках па гісторыі, але большасць літаратуры на гэтую тэму паказвае... Болей »

Ніва 46 (2479)
pdf

Ніва 46 (2479)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Лозунг „праваслаўны паляк” беларускімі дзеячамі ўспрымаецца як праява канфармізму г.зв. „нашых”, якія не хочуць мець клопатаў у працы, пазбягаюць раздражняць шавіністычна настроеных суседзяў, не хочуць ускладняць жыцця сваім дзецям. Хаця — як вучаць у школьных падручніках — жывем сярод найбольш талерантнай... Болей »

Ніва 47 (2480)
pdf

Ніва 47 (2480)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Апошнім часам уся краіна жыве праблемай правільнага запаўнення фармуляраў, на аснове якіх польскія сяляне змогуць атрымаць еўрасаюзныя грошы. Курсы па адукацыі сялянства пачалі праводзіць нават некаторыя каталіцкія епіскапы. Аказваецца, прыбытковасць гаспадаркі будзе цяпер залежаць не ад вынікаў працы... Болей »

Ніва 48 (2481)
pdf

Ніва 48 (2481)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Мы тут ёсць, каб пазнаваць сваё мінулае і сваю беларускасць — так Андрэй Сцепанюк, намеснік дырэктара Бельскага беларускага ліцэя, прывітаў удзельнікаў VІІІ Дыскусійнага семінара, які адбыўся ў Бельску 15 лістапада пад лозунгам „Беларусы Бельшчыны”. „Як дрэву патрэбны карані, так чалавеку трэба ведаць... Болей »

Ніва 49 (2482)
pdf

Ніва 49 (2482)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

У тэлебачанні некалькі тыдняў таму паказалі дакументальны фільм Агнешкі Арнольд пра Рамуальда Райса „Бурага”, забойцу амаль сотні мірных беларусаў, жыхароў Беласточчыны, зімой 1946 года. У фільме выступалі яго падначаленыя з Віленшчыны — салдаты Арміі Краёвай і з Беласточчыны — члены Нацыянальнага вайсковага... Болей »

Ніва 50 (2483)
pdf

Ніва 50 (2483)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Адзін з прафесараў Універсітэта ў Беластоку публічна сказаў: „Białoruś przecież nie należy do Europy”. Ці гэта быў жарт, ці гаварыў ён сур’ёзна ды прадстаўляў становішча ўсёй вучэльні — невядома, у кожным выпадку ніхто з прысутных, мясцовых вучоных, не стаў з ім спрачацца. Беларусь нават для польскай... Болей »

Ніва 51 (2484)
pdf

Ніва 51 (2484)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Ваяводская ўправа разаслала ўсім зацікаўленым праект „Закону аб нацыянальных і этнічных меншасцях і рэгіянальнай мове”. Закон рыхтуецца ўжо звыш дзесяці гадоў і ўсё паказвае, што яшчэ прынамсі столькі часу спатрэбіцца, каб парламент дэмакратычнай краіны, ад імя дэмакратычнага грамадства, вызначыў становішча... Болей »

Ніва 52 (2485)
pdf

Ніва 52 (2485)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Канец года заўсёды прымушае да нейкай рэфлексіі, заахвочвае глянуць назад і задумацца над сэнсам мінаючага часу. Шмат тых, якія з надзеяй віталі 2003 год, не дачакаліся яго заканчэння. Большасць у змаганні са штодзённымі праблемамі нават не заўважае як хутка ўцякаюць дні, месяцы і гады. Толькі калі сустракаем... Болей »

Ніва 2009/27 (2773)
pdf

Ніва 2009/27 (2773)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Каля сотні прадпрыемстваў з абедзвюх краін прыняло ўдзел у І Польска-Беларускім эканамічным саміце ў Варшаве. Усё паказвае на тое, што адбыўся пералом у двухбаковых стасунках, асабліва гаспадарчых. — Разлічваю на тое, што наступіць канец нашых ціхіх дзён, — сказаў спецыяльны госць саміту прэм’ер Дональд... Болей »

Ніва 2009/28 (2774)
pdf

Ніва 2009/28 (2774)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Атрымаў я 3 ліпеня як абанент адной з мабільных сетак, што дзейнічаюць у Беларусі, ажно два разы віншавальны SMS. У паведамленні віншавалі мяне ў ліку многіх іншых карыстальнікаў тэлефоннай мабільнай сувязі з „Днём независимости” і ў дадатак запрашалі на святочны дармовы канцэрт расійскага гурту „Мумий... Болей »

Ніва 2009/29 (2775)
pdf

Ніва 2009/29 (2775)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Прайшло пятнаццаць гадоў пасля першых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Пятнаццаць гадоў кіравання аднаго чалавека — Аляксандра Лукашэнкі. Цяпер ён дае інтэрв’ю для замежных сродкаў масавай інфармацыі, расказвае пра тое, якая Беларусь краіна, якое яна займае геапалітычнае становішча і якія ў яе перспектывы.... Болей »

Ніва 2009/30 (2776)
pdf

Ніва 2009/30 (2776)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

— Праўда гэта, што пабілі беларуса? — тэлефануюць у нядзелю знаёмыя з розных СМІ. — Палякі пабілі за тое, што ён беларус?! Можа і пабілі. Дарэчы, не аднаго беларуса, не аднаго паляка і не толькі на фестывалі „Басовішча”. Там, дзе ёсць піва ці гарэлка ды мужчынскі гонар, з вякоў бываюць і спрэчкі. Мой... Болей »

Ніва 2009/31 (2777)
pdf

Ніва 2009/31 (2777)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

На V З’езд беларусаў свету (18-19.07.2009) запрошаны былі ў Мінск 326 дэлегатаў з замежжа і з Беларусі, абраных шляхам вылучэння. У Міжнародны адукацыйны цэнтр у Мінску прыбыло іх 252 з 18 краін свету, з больш за 50 суполак з замежжа, былі таксама госці і прадстаўнікі 29 айчынных і замежных СМІ. На пленарным... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org