be
pdf

Ніва 6 (2491)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Здавалася мне, што скандаліст — гэта той, хто ўчыняе скандал, скандаліць. Але мінулагоднія падзеі, якія разгарнуліся пасля кантролю Беластоцкай дэлегатуры Найвышэйшай кантрольнай палаты ў нашай рэдакцыі паказалі, што можна атрымаць гэтую мянушку не скандаліўшы. Дастаткова апынуцца ў становішчы, калі ўчыняюць скандал вакол установы, і сам міжвольна становішся скандалістам. Ніхто тады ўжо не памятае, ці гэта ты сам учыніў скандал, ці табе яго зрабілі. Кантрольныя органы, сцвярджаюць чыноўнікі, выкарыстоўваюць магчымасці, якія даюць ім заканадаўцы. Калі заканадаўства недасканалае, чыноўнікі інтэрпрэтуюць законы ў сваю карысць, часта даводзячы кантраляваную фірму да банкруцтва. Прыкладам гэтаму можа быць гучная справа вакол буйнай камп’ютэрнай фірмы „Оптымус” і пачаткова арыштаванага яе старшыні, якога нядаўна апраўдаў суд. А кантралёры за гучныя справы, асабліва тыя, які перадаюцца на далейшае расследаванне ў пракуратуру, атрымоўваюць прэміяльныя. І нават калі суд апраўдае апальных прадпрымальнікаў, чыноўнікі кантрольных органаў не нясуць адказнасці за памылковыя абвінавачанні і не вяртаюць атрыманых у якасці прэмій грошай. (В. Луба, Міжвольныя скандалісты, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2004-02-08
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org