- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Не можна захаваць годнасці, не маючы незалежнасці; не можна быць незалежным, не маючы годнасці. Аб гэтым ведаюць усе народы сярэдняй і ўсходняй Еўропы, якія ў ХХ стагоддзі змагаліся за права на існаванне на сваёй зямлі. Таксама думала беларуская інтэлігенцыя напрыканцы ХІХ стагоддзя, якая, як найбольш прыніжальны факт, адчувала расійска-польскае змаганне за беларускія землі. Ніводзін з вялікіх суседніх народаў не звяртаў увагі на карэннае насельніцтва гэтай зямлі — беларусаў, успрымаючы іх як частку геаграфічнага асяроддзя... (Я. Мірановіч, Годнасць і незалежнасць, фрагмэнт)